Францыя: Сьмерць Вінцэнта Ламберта была непазьбежнай
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.07.2019 15:53
Родныя француза, які 10 гадоў быў у коме, апублікавалі заяву.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Engin_Akyurt/pixabay.com/CC0 Public Domain
Сям'я Вінцэнта Ламберта, які на мінулым тыдні быў адключаная ад апаратаў падтрымкі жыцьця, заявіла, што яго сьмерць была непазьбежнай, і заклікі да ААН не далі вынікаў. Родныя француза апублікавалі заяву на сайце "Я падтрымліваю Вінцэнта". Парадак адключэньня Вінцэнта Ламберта быў прыняты 2 ліпеня рашэньнем Касацыйнага суда.
"Дарагія сябры, усе хто на працягу апошніх 6 гадоў так моцна падтрымлівалі нас, паведамляем, што настаў канец! Нашыя адвакаты зьвярнуліся ў ААН, спрабуючы адкласьці прысуд Вінцэнту, дарэмна, сьмерць Вінцэнта непазьбежная", - гаворыцца ў заяве.
Сям'я падзякавала за падтрымку й малітвы, якія міжнародная супольнасьць аказвала апошнія гады.
Вінцэнт Ламберт 2 ліпеня, пасьля дзесяці гадоў знаходжаньня ў коме, быў адключаны ад апарата, які падтрымліваў яго жыцьцё. Маці пацыента зьвярталася ў ААН, але безьвынікова. Жанчына наўпрост казала, што яе сына забіваюць.
10 гадоў таму ў машыну Вінцэнта Ламберта ўрэзаўся грузавік. З таго часу мужчыну штучна падтрымлівалі пры жыцьці. Яго жонка і частка сваякоў змагаліся, каб адключыць яго ад апарата і дазволіць памерці. Бацькі выступалі супраць.
яс