Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ не называе даты далучэньня да супольнасьці краін Заходніх Балкан

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.07.2019 13:50
Некалькі дзяржаў гэтак званага старога ЭЗ тармозіць працэс далучэньня новых членаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У выданьні «Rzeczpospolita» камэнтар на тэму саміту краін заходніх Балканаў ды Эўрапейскага Зьвязу. Балканскія дзяржавы пачулі падчас сустрэчы ў Познані шмат цёплых слоў ад Ангелы Мэркель і Матэвуша Маравецкага, але не пачулі канкрэтнай даты, калі яны могуць стаць членамі ЭЗ. Да гэтае пары з шасьці краін Заходніх Балканаў толькі дзьве пачалі перамоўны працэс перад уступленьнем у супольнасьць.

Брусэль зусім нядаўна зразумеў, што за ўплыў на Балканах інтэнсіўна змагаюцца Расея, Турцыя, Саудаўская Аравія, а нават Кітай. Расея выкарыстоўвае такія мэтады, як спробы дзяржаўнага перавароту і падштурхоўваньне людзей да масавых пратэстаў. Тым ня менш, нягледзячы на гэта, ЭЗ не рашыўся прадставіць канкрэтныя даты далучэньня краін Заходніх Балкан да супольнасьці. Больш рашучыя крокі прымае НАТА, якое далучыла дзесяць гадоў таму Альбанію, два гады таму – Чарнагорыю, а неўзабаве членам пакту стане Паўночная Македонія.

Некалькі дзяржаў гэтак званага старога ЭЗ тармозіць працэс далучэньня новых членаў. Між іншым Францыя ставіць дзіўную ўмову: спачатку рэформы ўнутры ЭЗ, а толькі пазьней пашырэньне. Дзіўную, паколькі няма жадаючых рэфармавацца па задуме Парыжа. У эканамічным пляне шэсьць патэнцыйных новых членаў – гэта невялікая праблема. Згаданыя краіны маюць агулам 18 млн. жыхароў, сумарны ВУП на ўзроўні аднаго Мазавецкага ваяводзтва. ЭЗ, відаць, бракуе адвагі ў адносінах дзяржаў, якія атаясамліваюцца з вайной на Балканах. Аднак менавіта памяць пра этнічна-рэлігійныя канфлікты павінна схіліць да хуткай інтэграцыі, паколькі стабілізацыя ды прагрэс адбіваюць ахвоту весьці вайну.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт