Logo Polskiego Radia
Print

У Бразыліі праходзіць Кангрэс польскай моладзі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2019 16:27
У мерапрыемстве ўдзельнічае каля 150 прадстаўнікоў польскіх аб'яднаньняў і арганізацый з Паўднёвай Амэрыкі.
Курытыбa ў Бразыліі.Курытыбa ў Бразыліі.Аўтар: Astrodyum - Уласная праца, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3502199

У Бразыліі праходзіць Кангрэс польскай моладзі
У мерапрыемстве ўдзельнічае каля 150 прадстаўнікоў польскіх аб'яднаньняў і арганізацый з Паўднёвай Амэрыкі.
Каля 150 прадстаўнікоў польскіх аб'яднаньняў і арганізацый з Паўднёвай Амэрыкі ўдзельнічаюць у Кангрэсе польскай моладзі ў Курытыбе ў Бразыліі. Кангрэс пачаўся канцэртам фальклёрнай групы „Вісла”.
Горад Курытыба быў не выпадкова абраны на месца сустрэчы - гэта адзін з найбольш польскіх гарадоў сьвеце. Паводле ацэнак, у гэтым бразыльскім мэгаполісе пражываюць каля 700-800 тысяч чалавек, якія маюць польскія карані.
Кангрэс - гэта магчымасьць пазнаёміцца з патрэбамі й чаканьні польскай абшчыны ў Паўднёвай Амэрыцы. Гэта таксама першы этап больш шырокага праекта „Нас 60 мільёнаў”, то бок кампаніі, накіраваная да палякаў ва ўсім сьвеце, якая павінна паказаць, як пражываюць палякі за мяжой.
Падчас трохдзённага мерапрыемства адбудзецца прэзэнтацыя польскіх маладзёжных арганізацыяў з Паўднёвай Амэрыкі. Адбудуцца кулінарныя, мастацкія й танцавальныя майстэрні.
Ганаровым патронам Кангрэсу польскай моладзі ў Паўднёвай Амэрыцы зьяўляецца прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
аз

Каля 150 прадстаўнікоў польскіх аб'яднаньняў і арганізацый з Паўднёвай Амэрыкі ўдзельнічаюць у Кангрэсе польскай моладзі ў Курытыбе ў Бразыліі. Кангрэс пачаўся канцэртам фальклёрнай групы „Вісла”.

Горад Курытыба быў не выпадкова абраны на месца сустрэчы - гэта адзін з найбольш польскіх гарадоў сьвеце. Паводле ацэнак, у гэтым бразыльскім мэгаполісе пражываюць каля 700-800 тысяч чалавек, якія маюць польскія карані.

Кангрэс - гэта магчымасьць пазнаёміцца з патрэбамі й чаканьні польскай абшчыны ў Паўднёвай Амэрыцы. Гэта таксама першы этап больш шырокага праекта „Нас 60 мільёнаў”, то бок кампаніі, накіраванай да палякаў ва ўсім сьвеце.

Падчас трохдзённага мерапрыемства адбудзецца прэзэнтацыя польскіх маладзёжных арганізацыяў з Паўднёвай Амэрыкі. Адбудуцца кулінарныя, мастацкія й танцавальныя майстэрні.

Ганаровым патронам Кангрэсу польскай моладзі ў Паўднёвай Амэрыцы зьяўляецца прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт