Logo Polskiego Radia
Print

Канада рыхтуецца пастаўляць зброю ва Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.07.2019 13:44
Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар краіны Джасьцін Трудо ў аўторак, 2 ліпеня, на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Украіны Уладзімерам Зяленскі ў Таронта.
Кіева-Пячэрская лаўра і Помнік ахвярам Галадамору, КіеўКіева-Пячэрская лаўра і Помнік ахвярам Галадамору, Кіеўradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Атава ўключыла Ўкраіну ў сьпіс краін, якім дазволена прадаваць канадзкае ўзбраеньне. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар краіны Джасьцін Трудо ў аўторак, 2 ліпеня, на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Украіны Уладзімерам Зяленскі ў Таронта.

Паводле слоў канадзкага лідэра, рашэньне прынятае з мэтай падтрымкі Кіева ў супрацьстаяньні з Расеяй, дзеяньні якой «прадстаўляюць сабой пагрозу не толькі для Ўкраіны, але і для міжнароднага права».

Трудо таксама адзначыў, што канадзкія кампаніі ўжо інвэстуюць у вытворчасьць боепрыпасаў ва Ўкраіне і паабяцаў працягнуць апэрацыю Unifier па падтрымцы рэфармаваньня ўкраінскай арміі.

У рамках місіі ва Ўкраіне да канца сакавіка 2022 года будуць дысьляцыравацца каля 200 канадзкіх жаўнераў. Зь 2015 года канадзкія ваенныя правялі падрыхтоўку больш чым 12,5 тысяч украінскіх салдат.

Таксама канадзкі прэм’ер Джасьцін Трудо заявіў пра «расчараваньне» у сувязі з вяртаньнем у ПАРЭ расейскай дэлегацыі. Рада Эўропы прыняла гэтае рашэньне, нягледзячы на тое, што Масква да гэтага часу ня вызваліла ўкраінскіх маракоў, падкрэсьліў прэм’ер Канады.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт