Logo Polskiego Radia
Print

Ці Д. Трамп дазволіць Расеі пажэрці Ўкраіну?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.07.2019 14:03
Крэмль стараецца пераканаць Белы Дом, каб той дазволіў яму свабодна дзейнічаць ва Ўкраіне.
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў ліпені 2018 г. Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў ліпені 2018 г. youtube.com/screen

Сайт jagiellonia.org піша пра прапанову, якую быццам бы высунуў прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін у адносінах лідэра ЗША Дональда Трампа. Пад канец траўня амэрыканскі экспэрт Стэфэн Бланк (Stephen Blank) паведаміў, што Крэмль стараецца пераканаць Белы Дом, каб той дазволіў яму свабодна дзейнічаць ва Ўкраіне, а ўзамен Расея ня будзе перашкаджаць Амэрыцы зьвергнуць рэжым Нікаласа Мадуры ў Вэнэсуэле.

На думку аўтара артыкулу на сайце jagiellonia.org, чарговыя падзеі паказалі, што Трамп мог быць зацікаўлены прапановай Пуціна. Нядаўна Расея адмовілася прадаваць ракеты С-400 Ірану, а Трамп напісаў на Твітэр, што расейскія дарадчыкі пакінулі Вэнэсуэлу.

Бланк перасьцерагае, што калі Ўкраіна спазнае катастрофу, то давер да Злучаных Штатаў у Эўропе будзе цалкам зьнішчаны, ЗША не стрымае спробаў Масквы, каб пашкодзіць заходнім дэмакратыям. У сваю чаргу спэцыяліст па пытаньнях Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Ціматы Снайдэр адзначае, што няма будучыні Эўропы без Украіны. Калі сусьвет дазволіць Пуціну дэстабілізаваць і пераняць кантроль над гэтай дзяржавай, то ўся сыстэма міжнароднай бясьпекі рассыплецца як картачны домік, а ўся Эўропа трапіць у цень жорсткага і варварскага дэспатызму.

Пуцін паводзіць сябе як Гітлер за некалькі гадоў да Другой сусьветнай вайны. Таму варта нагадаць словы Уінстана Чэрчыля, які заявіў, калі эўрапейскія краіны падпісалі са Сталіным мюнхэнскі дагавор: «У вас быў выбар паміж вайной і ганьбай. Вы выбралі ганьбу, цяпер атрымаеце вайну». Менш чым праз год пасьля гэтага Гітлер напаў на Польшчу, а Вялікабрытанія была прымушаная аб’віць Нямеччыне вайну.

Цяпер Эўропа стаіць перад падобным выбарам.

jagiellonia.org/пераклад нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт