Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін абяцае хуткае вырашэньне пытаньня з украінскімі маракамі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.06.2019 13:13
Сытуацыю з украінскімі маракамі Пуцін, па ўласных словах, абмяркоўваў і з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Уладзімер ТрампУладзімер ТрампPAP/EPA/ALEXANDER ZEMLIANICHENKO / POOL

Пуцін абяцае хуткае вырашэньне пытаньня з украінскімі маракамі
Пытаньне з 24 затрыманымі ўкраінскімі маракамі пасьля інцыдэнту ў Кэрчанскім праліве можа быць вырашана ў бліжэйшы час, заявіў у суботу, 29 чэрвеня, у рамках саміту «вялікай дваццаткі» у японскай Асацы прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін.
Галоўнае, каб гэта не адбывалася ў рамках перадвыбарнай барацьбы ва Ўкраіне, прыводзіць словы Пуціна, сказаныя на прэс-канфэрэнцыі пасьля заканчэньня сустрэчы з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель, агенцтва dpa.
Ва Ўкраіне 21 ліпеня пройдуць парлямэнцкія выбары. Раней украінская крыніцы паведамлялі, што ад расейскага боку паступілі «сыгналы» аб магчымасьці вызваленьня маракоў на пэўных умовах. Сытуацыю з украінскімі маракамі Пуцін, па ўласных словах, абмяркоўваў і з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Вынесенае ў канцы траўня рашэньне Міжнароднага трыбунала ААН па марскім праве ў Гамбургу аб вызваленьне маракоў на працягу месяца Масква не прызнала, заяўляючы, што гэты трыбунал ня валодае адпаведнымі паўнамоцтвамі.
Адной з тэм сустрэчы Пуціна з Ангелай Мэркель у кулюарах саміту была абстаноўка на ўсходзе Ўкраіны. Бакі сышліся на тым, што «нармандзкі фармат» па ўкраінскім пытаньні трэба захаваць. Аднак пытаньне, калі магла б адбыцца новая сустрэча «нармандзкай чацьвёркі», пакуль застаецца адкрытым.


Пытаньне з 24 затрыманымі ўкраінскімі маракамі пасьля інцыдэнту ў Кэрчанскім праліве можа быць вырашана ў бліжэйшы час, заявіў у суботу, 29 чэрвеня, у рамках саміту «вялікай дваццаткі» у японскай Асацы прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін.

Галоўнае, каб гэта не адбывалася ў рамках перадвыбарнай барацьбы ва Ўкраіне, прыводзіць словы Пуціна, сказаныя на прэс-канфэрэнцыі пасьля заканчэньня сустрэчы з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель, агенцтва dpa.

Ва Ўкраіне 21 ліпеня пройдуць парлямэнцкія выбары. Раней украінская крыніцы паведамлялі, што ад расейскага боку паступілі «сыгналы» аб магчымасьці вызваленьня маракоў на пэўных умовах. Сытуацыю з украінскімі маракамі Пуцін, па ўласных словах, абмяркоўваў і з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Вынесенае ў канцы траўня рашэньне Міжнароднага трыбунала ААН па марскім праве ў Гамбургу аб вызваленьне маракоў на працягу месяца Масква не прызнала, заяўляючы, што гэты трыбунал ня валодае адпаведнымі паўнамоцтвамі.

Адной з тэм сустрэчы Пуціна з Ангелай Мэркель у кулюарах саміту была абстаноўка на ўсходзе Ўкраіны. Бакі сышліся на тым, што «нармандзкі фармат» па ўкраінскім пытаньні трэба захаваць. Аднак пытаньне, калі магла б адбыцца новая сустрэча «нармандзкай чацьвёркі», пакуль застаецца адкрытым.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт