Ісламісты праніклі на транспарт і ў турмы Францыі
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
30.06.2019 10:07
Парлямэнт Францыі папярэджвае аб прысутнасьці ісламскіх радыкалаў сярод работнікаў грамадзкага транспарту.
ПарыжФота: pixabay.com
Парлямэнт Францыі апублікаваў даклад з папярэджаньнем аб тым, што ісламскія радыкалы могуць быць сярод работнікаў грамадзкага транспарту, турмаў, навучальных і спартыўных клубаў.
Таксама высьветлілася, што ісламскія тэрарысты, якія адбываюць пакаранне ў турмах, не аддзелены ад іншых вязняў, у іх ёсьць прыхільнікі нават сярод ахоўнікаў.
Дакумэнт прыцягвае ўвагу да «адсутнасьці пільнасьці» пры найме работнікаў парыскага грамадзкага транспарту. Адзін з тэрарыстаў, які 13 лістапада 2015 года ў Парыжы прымаў удзел у тэракце ў канцэртнай залі, быў былым вадзіцелем аўтобуса.
Аўтары даклада лічаць «дзіўным», што ненадзейныя супрацоўнікі парыскіх аэрапортаў маюць доступ да «зон бяспекі» гэтых аэрапортаў.
Гарадзкія рады не вывучаюць біяграфіі ахоўнікаў. Усё гэта трывожыць напярэдадні Алімпійскіх гульняў 2024 года.
Niezalezna.pl/вк