Расейскі рынак па-ранейшаму зачынены для польскіх прадуктаў
Уладзімір Пуцін падоўжыў эмбарга на прадукты харчаваньня з Эўразьвязу да канца 2020 году.
Расея прадоўжыла да канца будучага году эмбарга на прадукты харчаваньня з Эўразьвязу. Указ па гэтым пытаньні падпісаў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Раней ЭЗ прадоўжыў санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні да Расеі ў 2014 годзе ў сувязі з анэксіяй Крыму й вайной на Данбасе.
Расейскае эмбарга на прадукты харчаваньня з ЭЗ дзейнічае са жніўня 2014 году. Забарона ахоплівае мяса, малочныя прадукты, садавіну, гародніну, насеньне й рыбу. Апрача краін Эўразьвязу, расейскае эмбарга распаўсюджваецца таксама на ЗША, Канаду, Нарвэгію й Аўстралію.
Забарона на імпарт прычынілася да павелічэньня цэнаў на асноўныя прадукты харчаваньня ў Расеі й абмежавала асартымэнт тавараў, якія можна набыць у тамтэйшых крамах.
У тым жа годзе Ўладзімір Пуцін падпісаў іншы ўказ, паводле якога ахопленая забаронай прадукцыя, якая нелегальна паступіла ў Расею, павінна быць зьнішчаная. Толькі цягам першых 3 гадоў расейскія санітарныя службы зьнішчылі некалькі сотняў тысяч тон прадуктаў харчаваньня, у асноўным мяса, садавіну й рыбу.
Такія дзеяньні выклікалі абурэньне ў расейскім грамадзтве. Пад ціскам расейцаў санітарныя службы падрыхтавалі закон, які зьмяняе правілы канфіскацыі кантрабанды. Забароненыя прадукты павінна быць перапрацаваныя ў корм. У цяперашні час згаданы дакумэнт праходзіць кансультацыі ў органах дзяржаўнай улады.
аз