Logo Polskiego Radia
Print

Грузіны працягваюць ладзіць дэманстрацыі пратэсту ў Тбілісі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.06.2019 14:02
Абураныя грузіны выйшлі на вуліцы пасьля таго, як у чацьвер у будынку парлямэнту паявілася расейская дэлегацыя.
PAP/EPA/STRINGER

У Грузіі ўсё яшчэ неспакойна. З чацьвярга тысячы грузінаў дэманструе ў Тбілісі каля будынку парлямэнту, патрабуючы адстаўкі міністра ўнутраных спраў, прызначэньня даты датэрміновых выбараў і вызваленьня людзей, затрыманых падчас апошніх сутычак з паліцыяй. Абураныя грузіны выйшлі на вуліцы пасьля таго, як у чацьвер у будынку парлямэнту паявілася расейская дэлегацыя.

Дэманстранты хацелі нагадаць, што Расея зьяўляецца агрэсарам, які акупуе грузінскія землі: Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. У першы дзень падчас антырасейскіх пратэстаў назіраліся сутычкі з паліцыяй, 240 чалавек было паранена, затрымана каля 300 асоб. Паводле інфармацыі грузінскіх СМІ, падчас двух апошніх дэманстрацый не было інцыдэнтаў. Мірны пратэст павінен быць узноўлены ў нядзелю вечарам.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт