Суд дазволіў Саакашвілі ўдзельнічаць у выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        21.06.2019 14:34
                    
                                 
                
                
                    «Суд вынес справядлівае рашэньне па маёй магчымасьці ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Яшчэ на крок бліжэй да перамогі».
                
                
                    
                        
Міхаіл Саакашвілі ў Варшаве, жнівень 2017 годуФота: Аляксандр Папко/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                          
Суд дазволіў Саакашвілі ўдзельнічаць у выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны
Кіеўскі суд у пятніцу, 21 чэрвеня, прызнаў факт бесьперапыннага пражываньня экс-прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ва Ўкраіне на працягу апошніх пяці гадоў і такім чынам дазволіў яму ўдзельнічаць у датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду. «Суд вынес справядлівае рашэньне па маёй магчымасьці ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Яшчэ на крок бліжэй да перамогі», – напісаў палітык на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.
«Рух новых сіл», лідэрам якога зьяўляецца Саакашвілі, у чэрвені абвясьціў аб удзеле ў датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. У партыйны сьпіс кандыдатаў у дэпутаты ўвайшоў і сам Саакашвілі, які ў лютым 2018 года быў выправаджаны з Украіны пасьля пазбаўленьня яго ўкраінскага грамадзянства. 28 траўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі сваім указам вярнуў Саакашвілі грамадзянства, пасьля чаго той вярнуўся ва Ўкраіну.
Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную раду пройдуць ва Ўкраіне 21 ліпеня. Паводле заканадаўства, для ўдзелу ў іх неабходна пражываць на тэрыторыі краіны на працягу апошніх пяці гадоў.
Кіеўскі суд у пятніцу, 21 чэрвеня, прызнаў факт бесьперапыннага пражываньня экс-прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ва Ўкраіне на працягу апошніх пяці гадоў і такім чынам дазволіў яму ўдзельнічаць у датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду.
«Суд вынес справядлівае рашэньне па маёй магчымасьці ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Яшчэ на крок бліжэй да перамогі», – напісаў палітык на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.
«Рух новых сіл», лідэрам якога зьяўляецца Саакашвілі, у чэрвені абвясьціў аб удзеле ў датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. У партыйны сьпіс кандыдатаў у дэпутаты ўвайшоў і сам Саакашвілі, які ў лютым 2018 года быў выправаджаны з Украіны пасьля пазбаўленьня яго ўкраінскага грамадзянства. 28 траўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі сваім указам вярнуў Саакашвілі грамадзянства, пасьля чаго той вярнуўся ва Ўкраіну.
Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную раду пройдуць ва Ўкраіне 21 ліпеня. Паводле заканадаўства, для ўдзелу ў іх неабходна пражываць на тэрыторыі краіны на працягу апошніх пяці гадоў.
паводле dw.com/эж