Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп абвясьціў аб пачатку сваё выбарчай кампаніі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.06.2019 14:10
Трапм заявіў аб гэтым падчас сустрэчы з жыхарамі Арланда ў Фларыдзе, туды палітык прыбыў разам з жонкай Мэланіяй.
Дональд Трамп падчас сустрэчы ў АрландаДональд Трамп падчас сустрэчы ў Арланда PAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA

У афіцыйна заяве гаворыцца, што ў 2020 годзе Дональд Трамп зноўку прыме ўдзел у выбарчай гонцы. Трапм заявіў аб гэтым падчас сустрэчы з жыхарамі Арланда ў Фларыдзе, туды палітык прыбыў разам з жонкай Мэланіяй.

Карыстаючыся нагодай, Дональд Трамп абрынуўся зў крытыкай на Дэмакратычную партыю ЗША. Прэзыдэнт абвінаваціў дэмакратаў у «нянавісьці» й жаданьні «зьнішчыць» Злучаныя Штаты. На дадзены момант апытаньні грамадзкай думкі не гарантуюць Трампу лёгкай барацьбы за пост прэзыдэнта ЗША.

Паводле, апублікаванага ў нядзелю апытаньня, якое правяло станцыя Fox News, у гіпатэтычных выбарах дзеючы прэзыдэнт атрымаў бы толькі 39% галасоў выбарцаў. У сваю чаргу асноўны канкурэнт Трампа, дэмакрат Джо Байдэн 49%. Адначасова ў Fox News нагадваюць, што дадзеныя вынікі апытаньняў абсалютна не выключаюць чарговай перамогі Дональда Трампа.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт