Колькасьць уцекачоў у сьвеце дасягнула новага рэкорду
У 2018 годзе ўпершыню пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны колькасьць бежанцаў дасягнула адзнакі ў 70,8 мільёна чалавек. Гэта вынікае з дакладу аб бежанцах у сьвеце, прадстаўленага Упраўленьнем вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у сераду, 19 чэрвеня, у Бэрліне й Жэнэве.
Паводле дадзеных ААН, колькасьць людзей, якія вымушаныя пакінуць радзіму з-за вайны, пагрозы голаду, прыродных катастроф або гвалту, штогод расьце. Па словах Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Філіпэ Грандзі, сапраўднае колькасьць людзей, вымушаных пакінуць радзіму з-за рознага роду крызісаў, верагодна, яшчэ вышэй за афіцыйныя лічбы. У прыватнасьці, гэтая статыстыка не ўлічвае частку з чатырох мільёнаў вэнэсуэльцаў, якія выехалі адтуль за апошнія некалькі месяцы.
Для параўнаньня: у 2017 годзе афіцыйная колькасьць уцекачоў у сьвеце, па дадзеных ААН, складала 68, 5 млн чалавек, у 2009 годзе – 43,3 мільёна чалавек.
паводле

паводле dw.com/эж