На саміце G20 дамовіліся аб барацьбе з плястыкам у сусьветным акіяне
Першае міжнароднае пагадненьне па скарачэньні плястыкавых адкідаў у сусьветным акіяне дасягнутае ў нядзелю, 16 чэрвеня, на сустрэчы G20 у Японіі. У дамове сфармуляваныя агульныя для ўсіх правілы па барацьбе з плястыкавым забруджваньнем, заявіў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Японіі Ёсіакі Харада пасьля заканчэньня двухдзённай сустрэчы, у якой бралі ўдзел яго калегі з краін «вялікай дваццаткі».
У пагадненьні прапісаныя канкрэтныя захады супраць забруджваньня плястыкавымі адходамі, таксама прадугледжаная падтрымка інавацый у гэтай галіне й паляпшэньне навуковых мэтадаў аналізу й назіраньня.
Пагадненьне, дасягнутае на саміце G20 гэта – толькі першы крок да вырашэньня праблемы, недастаткова разьлічваць толькі на добраахвотныя дзеяньні, заявілі ў японскім аддзяленьні Greenpeace. Неабходна прыняць абавязковыя для ўсіх правілы па барацьбе з плястыкавымі адкідамі з выразна прапісанымі мэтамі й плянам дзеяньняў.
Штогод сусьветны акіян прымае каля васьмі мільёнаў тон плястыкавага сьмецьця. Найбольшую небясьпеку ўяўляе мікраплястык – часьціцы памерам менш за пяць мілімэтраў, якія пранікаюць у арганізмы марскіх жывёл і птушак. Яны могуць трапляць нават у чалавечую ежу.
Раней больш за 180 краін у Жэнэве заключылі глябальны пакт па барацьбе з плястыкавым сьмецьцем.
Першае міжнароднае пагадненьне па скарачэньні плястыкавых адкідаў у сусьветным акіяне дасягнутае ў нядзелю, 16 чэрвеня, на сустрэчы G20 у Японіі. У дамове сфармуляваныя агульныя для ўсіх правілы па барацьбе з плястыкавым забруджваньнем, заявіў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Японіі Ёсіакі Харада пасьля заканчэньня двухдзённай сустрэчы, у якой бралі ўдзел яго калегі з краін «вялікай дваццаткі».
У пагадненьні прапісаныя канкрэтныя захады супраць забруджваньня плястыкавымі адходамі, таксама прадугледжаная падтрымка інавацый у гэтай галіне й паляпшэньне навуковых мэтадаў аналізу й назіраньня.
Пагадненьне, дасягнутае на саміце G20 гэта – толькі першы крок да вырашэньня праблемы, недастаткова разьлічваць толькі на добраахвотныя дзеяньні, заявілі ў японскім аддзяленьні Greenpeace. Неабходна прыняць абавязковыя для ўсіх правілы па барацьбе з плястыкавымі адкідамі з выразна прапісанымі мэтамі й плянам дзеяньняў.
Штогод сусьветны акіян прымае каля васьмі мільёнаў тон плястыкавага сьмецьця. Найбольшую небясьпеку ўяўляе мікраплястык – часьціцы памерам менш за пяць мілімэтраў, якія пранікаюць у арганізмы марскіх жывёл і птушак. Яны могуць трапляць нават у чалавечую ежу.Раней больш за 180 краін у Жэнэве заключылі глябальны пакт па барацьбе з плястыкавым сьмецьцем.
паводле dw.com/эж