Logo Polskiego Radia
Print

У Вугоршчыне праходзіць нефармальны саміт Вышаградзкай групы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.06.2019 16:10
На саміт ЭЗ у Брусэлі на наступным тыдні кіраўнікі краін V4 хочуць прыбыць з адзінай пазыцыяй.
PAP/EPA/HUNGARIAN PRIME MINISTER PRESS OFFICE HANDOUT

У Вугоршчыне праходзіць нефармальны саміт Вышаградзкай групы
У Будапэшце размаўляюць кіраўнікі ўрадаў Вышаградзкай групы. Там ідзе нефармальны саміт кіраўнікоў ураду дзяржаваў Вышаградзкай групы. Прэм’ер Віктар Орбан прыняў прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, прэм’ера Чэхіі Андрэя Бабіча і Славакіі Пэтэра Пэлегрыні.
Прэс-сакратар вугорскага прэм’ера Бэрталян Хавасі паінфармаваў, што «кіраўнікі ўрадаў абмяркоўваюць пазыцыю па актуальных эўразьвязаўскіх справах».
Учора чэская газэта «Lidové Noviny» пісала, што прэм’еры краін V4 будуць размаўляць пра агульных кандыдатаў на важныя пасады ў ЭЗ, між іншым, на старшыню Эўрапейскай камісіі і Эўрапейскай рады. На саміт ЭЗ у Брусэлі на наступным тыдні кіраўнікі краін V4 хочуць прыбыць з адзінай пазыцыяй.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт