У Санкт-Пецярбургу пачаўся „расейскі Давос”
Пасьля таго, як Расея падтрымала сэпаратыстаў ва Ўкраіне й анэксавала Крым, сьпіс гасьцей скараціўся.
У Санкт-Пецярбургу пачаўся трохдзённы Міжнародны эканамічны форум. Мерапрыемства, якое праходзіць у Расеі ўжо 23 гады, камэнтатары называюць „расейскім Давосам”.
Аднак яны зьвяртаюць таксама ўвагу, што з кожным годам колькасьць ключавых гасьцей імпрэзы, у тым ліку, кіраўнікоў краін, скарачаецца.
Да 2014 году ў чэрвені ў Санкт-Пецярбург прыязджалі прадстаўнікі вышэйшых органаў Эўразьвязу, дзяржаў-членаў супольнасьці, амэрыканскія дыпляматы, а таксама старшыні сусьветных канцэрнаў.
Пасьля таго, як Расея падтрымала прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне й анэксавала Крым, сьпіс гасьцей рашуча скараціўся. З-за санкцый, якія ахапілі расейскія кампаніі й банкі, многія канцэрны не накіроўваюць на форум сваіх прадстаўнікоў.
Сёлета госьцямі Ўладзіміра Пуціна на Міжнародным эканамічным форуме будуць, між іншым, генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, лідар Кітая Сі Цьзіньпін, прэзыдэнт Балгарыі Румен Радзеў і прэзыдэнта Малдовы Ігар Дадон. Таксама чакаюцца прэм'еры Славаччыны й Армэніі.
аз
У Санкт-Пецярбургу пачаўся трохдзённы Міжнародны эканамічны форум. Мерапрыемства, якое праходзіць у Расеі ўжо 23 гады, камэнтатары называюць „расейскім Давосам”.
Аднак, яны зьвяртаюць таксама ўвагу, што з кожным годам колькасьць ключавых гасьцей імпрэзы, у тым ліку, кіраўнікоў краін, скарачаецца.
Да 2014 году ў чэрвені ў Санкт-Пецярбург прыязджалі прадстаўнікі вышэйшых органаў Эўразьвязу, дзяржаў-членаў супольнасьці, амэрыканскія дыпляматы, а таксама старшыні сусьветных канцэрнаў.
Пасьля таго, як Расея падтрымала прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне й анэксавала Крым, сьпіс гасьцей рашуча скараціўся. З-за санкцый, якія ахапілі расейскія кампаніі й банкі, многія канцэрны не накіроўваюць на форум сваіх прадстаўнікоў.
Сёлета гасьцямі Ўладзіміра Пуціна на Міжнародным эканамічным форуме будуць, між іншым, генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, лідар Кітая Сі Цьзіньпін, прэзыдэнт Баўгарыі Румен Радзеў і прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон. Таксама чакаюцца прэм'еры Славаччыны й Армэніі.
аз