Расейскія чыноўнікі атрымаюць доступ да перапіскі карыстальнікаў Tinder
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.06.2019 09:14
                    
                                 
                
                
                    Папулярны сэрвіс знаёмстваў Tinder, які налічвае больш за 50 мільёнаў чалавек.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Папулярны сэрвіс знаёмстваў Tinder, які налічвае больш за 50 мільёнаў чалавек, запісалі ў расейскі рэестр арганізатараў распаўсюджваньня інфармацыі, паведамляе „Наша Ніва” са спасылкай на РИА Новости.
Гэта азначае, што сайт будзе абавязаны дзяліцца з расейскай ФСБ усімі карыстальніцкімі данымі й перапіскай.
На сайце Tinder гаворыцца, што акрамя базавай інфармацыі пра карыстальнікаў — імя, пол і ўзрост — кампанія таксама захоўвае вашы фоты й відэа, IP-адрасы, у асобных выпадках — уліковыя запісы ў сацсетках і аплатныя карты.
аз