Д.Трамп раіць Вялікабрытаніі выйсьці з ЭЗ без дамоўленасьці
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.06.2019 16:02
Гэта зусім іншае стаўленьне, чым яго папярэдніка Барака Абамы.
pixabay.com/Public Domain CC0
На думку прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональда Трампа, брытанцы павінны падрыхтавацца да цьвёрдага выхаду з Эўрапейскага Зьвязу (без адпаведнай дамоўленасьці).
Трамп даў інтэрвію амэрыканскаму выданьню Sunday Times за дзень да падарожжа ў Вялікабрытанію. Амэрыканскі лідар рэкамэндуе, каб цьвёрды брэксіт адбыўся яшчэ ў гэтым годзе, калі ЭЗ ня згодзіцца на патрабаваньні Вялікабрытаніі. Прэзыдэнт ЗША заверыў, што пасьля брэксіту Злучаныя Штаты гатовыя падпісаць гандлёвую дамову, якая прынясе карысьць абодвум бакам. «Можам гэта выпрацаваць вельмі хутка, тут ёсьць вялікі патэнцыял», – заверыў Трамп. Гэта зусім іншае стаўленьне, чым яго папярэдніка Барака Абамы, які яшчэ перад рэфэрэндумам перасьцерагаў, што ў выніку брэксіту «Вялікабрытанія будзе ў канцы чаргі», калі гаворка ідзе пра гандлёвыя перамовы.
Заўтра пасьля поўдня Дональд Трамп прыбудзе з візытам у Вялікабрытанію. У праграме між іншым перамовы з прэм’ер-міністрам Тэрэзай Мэй, візыт у каралевы ды ўдзел у адзначэньні 75. гадавіны дэсанту саюзьнікаў у Нармандыі.
ІАР ПР/нг