Logo Polskiego Radia
Print

Былы віцэ-канцлер Нямеччыны адкрые зьезд лабістаў „Газпрома”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2019 18:11
Зігмар Габрыэль выступіць на адкрыцьці паседжаньне Міжнароднага дзелавога кангрэса ў Боне.
Былы нямецкі віцэ-канцлер і міністар замежных спраў Зігмар Габрыэль.Былы нямецкі віцэ-канцлер і міністар замежных спраў Зігмар Габрыэль.Von Mueller / MSC - https://www.securityconference.de/mediathek/munich-security-conference-2018/image/sigmar-gabriel-2/filter/image/, CC BY 3.0 de, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=68201564

Былы віцэ-канцлер Нямеччыны адкрые зьезд лабістаў „Газпрома”
Зігмар Габрыэль выступіць на адкрыцьці паседжаньне Міжнароднага дзелавога кангрэса ў Боне.
Былы нямецкі віцэ-канцлер і міністар замежных спраў Зігмар Габрыэль, які аб'явіў, выхад на „палітычную пэнсію”, адкрые паседжаньне Міжнароднага дзелавога кангрэса ў Боне (International Business Congress). Гэта лабісцкая арганізацыя канцэрну „Газпром” паведамляе BiznesAlert.pl.
30 траўня XXII генэральнае паседжаньне Міжнароднага дзелавога кангрэса адкрые кіраўнік „Газпрома” Аляксей Мілер, а пасьля яго выступіць Зігмар Габрыэль.
Адбудзецца таксама зьмена ва ўладах арганізацыі. З пасады віцэ-старшыні сыдзе кіраўнік кампаніі Uniper Клаўс Шэфер, а на яго месца можа быць выбраны Райнэр Зеле – старшыня OMV.
Абедзьве кампаніі зьяўляюцца фінансавымі партнэрамі спрэчнага праекту Nord Stream 2. У прэзыдыюме кангрэса засядаюць прадстаўнікі такіх кампаній, як Siemens, GE і Schneider Electric Расія, Total і Uniper.
Мэтай дзейнасьці Міжнароднага дзелавога кангрэса зьяўляецца інтэграцыя энэргетычных сэктараў Расеі й краін Захаду.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт