Logo Polskiego Radia
Print

Бюджэт будзе самым складаным заданьнем для новых уладаў Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.05.2019 14:10
Так мяркуе Мілан Ніц, экспэрт па пытаньнях ЭЗ у Нямецкім таварыстве замежнай палітыкі з Бэрліну.
PAP/Darek Delmanowicz

Dziennik Gazeta Prawna
«Бюджэт будзе самым складаным заданьнем для новых уладаў Эўразьвязу», – гаворыць выданьню Мілан Ніц, экспэрт па пытаньнях ЭЗ у Нямецкім таварыстве замежнай палітыкі з Бэрліну. Паводле яго, прыняць бюджэт будзе надзвычай цяжка, паколькі гаворка ідзе ня толькі пра падзел сродкаў паміж вялікімі і малымі краінамі, ці прыярытэтамі захаду і ўсходу. «Напрыклад, кампанія ў Нямеччыне была засяроджаная на зьменах клімату. Аднак, у праекце бюджэту гэта не прадугледжана. Галоўнай зьменай была б падтрымка краін, якія змагаюцца з міграцыяй і падтрымка паўднёвых краін ЭЗ з вялікім беспрацоўем сярод маладых», – гаворыць экспэрт.
Мілан Ніц адзначае, што невядома, як перамовы будуць весьціся ў абліччы новых прыярытэтаў. «У значнай ступені гэта будзе залежыць ад таго, якія з партый створаць кааліцыю. Працэс перамоваў у справе бюджэту настолькі складаны, што рабіць прагнозы сёньня – гэта як варажыць», – гаворыць нямецкі экспэрт па эўразьвязаўскай палітыцы.

Dziennik Gazeta Prawna

«Бюджэт будзе самым складаным заданьнем для новых уладаў Эўразьвязу», – гаворыць выданьню Мілан Ніц, экспэрт па пытаньнях ЭЗ у Нямецкім таварыстве замежнай палітыкі з Бэрліну. Паводле яго, прыняць бюджэт будзе надзвычай цяжка, паколькі гаворка ідзе ня толькі пра падзел сродкаў паміж вялікімі і малымі краінамі, ці прыярытэтамі захаду і ўсходу.

«Напрыклад, кампанія ў Нямеччыне была засяроджаная на зьменах клімату. Аднак, у праекце бюджэту гэта не прадугледжана. Галоўнай зьменай была б падтрымка краін, якія змагаюцца з міграцыяй і падтрымка паўднёвых краін ЭЗ з вялікім беспрацоўем сярод маладых», – гаворыць экспэрт.

Мілан Ніц адзначае, што невядома, як перамовы будуць весьціся ў абліччы новых прыярытэтаў. «У значнай ступені гэта будзе залежыць ад таго, якія з партый створаць кааліцыю. Працэс перамоваў у справе бюджэту настолькі складаны, што рабіць прагнозы сёньня – гэта як варажыць», – гаворыць нямецкі экспэрт па эўразьвязаўскай палітыцы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт