Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска заняла перадапошняе месца на конкурсе Эўравізіі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.05.2019 09:24
Незадоўга да фіналу ад працы было адхіленае беларускае нацыянальнае журы.
Photo:tvr.by

16-гадовая беларуская пясьнярка Зіна Купрыянавіч заняла 25-ае месца сярод 26 удзельнікаў фіналу міжнароднага конкурсу «Эўравізія-2019», які адбыўся ў Тэль-Авіве (Ізраілі). Самая юная канкурсантка выступала пад сцэнічным імем ZENA і выканала кампазыцыю Like It.

ZENA атрымала 31 бал: 13 – ад тэлегледачоў, 18 – ад нацыянальных прафэсійных журы (8 – ад Вугоршчыны, 7 – ад Расеі, па 1 – ад Азэрбайджана, Армэніі ды Эстоніі).

Незадоўга да фіналу ад працы было адхіленае беларускае нацыянальнае журы, якое напярэдадні ў інтэрвію парталу TUT.by заўчасна расказала аб сваіх прэфэрэнцыях у паўфінале, парушыўшы тым самым правілы конкурсу. У выніку ўлічвалася толькі галасаваньне гледачоў.

Беларусь удзельнічае ў «Эўразіі» з 2004 года. У фінал яе прадстаўнікі выходзілі ў 2007 годзе (Дзьмітрый Калдун), 2010-м (гурт «3 + 2»), 2013-м (Алёна Ланская), 2014-м (Тэа), 2017-м (NaviBand) і 2019 годзе ( ZENA). Лепшым стаў вынік Калдуна (шостае месца).

Пераможцам «Эўравізіі-2019» стаў прадстаўнік Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс.

паводле www.naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт