Да нацыянальнай еднасьці заклікаў прэзыдэнт Ірану
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
12.05.2019 13:57
Пра ўзрастаньне напружанасьці сьведчыць той факт, што Вашынгтон павялічвае сваю вайсковую прысутнасьць у рэгіёне Пэрсыдзкага заліву.
Прэзыдэнт Ірану Хасан РуханіPAP/EPA/IRANIAN PRESIDENCY OFFICE HANDOU
Да нацыянальнай еднасьці заклікаў прэзыдэнт Ірану
Хасан Рухані зьвярнуўся да ўсіх палітычных сілаў Ірану з заклікам яднацца перад абліччам «беспрэцэдэнтнага ціску ЗША». Напружанасьць на Блізкім Усходзе пачала імкліва павялічвацца пасьля таго, як прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп пашырыў санкцыі супраць іранскага рэжыму. Апроч гэтага, Трамп ня выключыў магчымасьці правядзеньня ваеннай апэрацыі.
Адметным зьяўляецца той факт, што ў сваёй прамове прэзыдэнт Рухані параўнай сёньняшнюю сытуацыю з 1980-ымі гадамі, з ірака-іранскай вайной, у выніку якой загінуў як мінімум 1 млн чалавек.
Пра ўзрастаньне напружанасьці сьведчыць той факт, што Вашынгтон павялічвае сваю вайсковую прысутнасьць у рэгіёне Пэрсыдзкага заліву. У сваю чаргу іранскі рэжым аятолаў пагразіў узнавіць працы па абагачэньні ўрану.

IAR/эж