У сталіцы Албаніі, Ціране, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прымаў удзел у пленарнай сэсіі і сустрэчы лідараў Брдо Брыоні працэсу, мэта якога – дапамога ў эўрапейскай інтэграцыі краінам Заходніх Балкан.
Паводле польскага прэзыдэнта, справа пашырэньня ЭЗ на краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, Заходніх Балкан і іншыя краіны павінны быць адным з прыярытэтаў у новым Эўрапейскім парлямэнце. Анджэй Дуда зазначыў, што без стабільных Балканаў ня будзе стабільнай Эўропы.
У сустрэчы ў Албаніі ўдзел прынялі прэзыдэнты Польшчы, Албаніі, Харватыі, Славэніі, Сэрбіі, Босьніі і Герцэгавіны, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і Косава. У Ціране была таксама камісар ЭЗ па замежных справах Фэдэрыка Магерыні.
Брдо Брыоні працэс быў запачаткаваны ў 2003 годзе Харватыяй і Славэніяй. Яго мэтай зьяўляецца гаспадарчая супраца і дапамога ў эўрапейскай інтэграцыі краінам Заходніх Балкан.
У сталіцы Албаніі, Ціране, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прымаў удзел у пленарнай сэсіі і сустрэчы лідараў Брдо Брыоні працэсу, мэта якога – дапамога ў эўрапейскай інтэграцыі краінам Заходніх Балкан.
Паводле польскага прэзыдэнта, справа пашырэньня ЭЗ на краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, Заходніх Балкан і іншыя краіны павінна быць адным з прыярытэтаў у новым Эўрапейскім парлямэнце. Анджэй Дуда зазначыў, што без стабільных Балканаў ня будзе стабільнай Эўропы.

ав