Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак: Людзі церпяць ад голаду хлеба, Бога і братэрства

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.05.2019 16:31
У Паўночную Македонію Францішак прыляцеў з Баўгарыі.
PAP/EPA/VALDRIN XHEMAJ

Папа Францішак: Людзі церпяць ад голаду хлеба, Бога і братэрства
Папа Рымскі падчас пілігрымкі ў Паўночнай Македоніі адправіў Сьвятую Імшу на пляцы ў Скоп’е. У казаньні ён сказаў, што сёньня людзі церпяць ад голаду хлеба, Бога і братэрства.
На імшы сабраліся 15 тысяч чалавек, у тым ліку пілігрымы з суседніх балтыйскіх краін. Францішак у казаньні гаварыў, што людзі прызвычаіліся да хлеба дэзінфармацыі і абразы, харчуюцца канфармізмам і абыякавасьцю. «Мы харчаваліся марамі пра сьвятасьць і веліч, а закончылі спажываньнем забавы, закрытасьці і самотнасьці».
Францішак дадаў, што людзі сталі вязьнямі віртуальнага сьвету, губляючы смак рэчаіснасьці і братэрства. Ён сказаў, што толькі хлеб Божага слова ў стане вызваліць нас з закрытасьці і самотнасьці, абудзіць надзею, чульлівасьць і братэрства, трэба толькі дазволіць, каб Бог задаволіў наш голад.
У Паўночную Македонію Францішак прыляцеў з Баўгарыі. Македонія – гэта 2-мільённая, этнічная краіна, у якой большасьць складаюць праваслаўныя, 30% – гэта мусульмане, а каталікі налічваюць прыкладна 20 тысяч вернікаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт