3 траўня адзначаецца Сусьветны дзень свабоды друку
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
03.05.2019 14:19
За апошнія 20 гадоў у выніку журналісцкай працы загінулі 1200 чалавек.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
3 траўня адзначаецца Сусьветны дзень свабоды друку, устаноўлены рашэньнем Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКА ў 1993 годзе як вынік Сэмінара па садзейнічаньні забесьпячэньня незалежнасьці і плюралізму афрыканскай друку, арганізаваным ЮНЭСКА і ААН у Віндхуку (Намібія). Прынятая на ім дэклярацыя заклікала да садзейнічаньня па забесьпячэньню і падтрымцы незалежнай і свабоднай прэсы ва ўсім сьвеце, падкрэсьліваючы яе значэньне для разьвіцьця як дэмакратыі, так і эканомікі.
Мерапрыемствы Сусьветнага дня свабоды друку служаць прасоўваньню свабодных СМІ і ўсеагульнаму доступу да інфармацыі, а таксама дыскусіі на тэму асноўных прынцыпаў свабоды друку і межаў гэтай свабоды, ацэнцы стану іх выкананьня ў асобных рэгіёнах сьвету, ролі СМІ ў фарміраваньні грамадзянскай супольнасьці і сучасных выклікаў, зьвязаных з разьвіцьцём электронных СМІ.
Сусьветны дзень свабоды друку – гэта таксама дзень памяці журналістаў, якія загінулі падчас выкананьня журналісцкага абавязку. На працягу амаль 20 гадоў іх больш за 1200 чалавек.
У гэтым годзе галоўныя мерапрыемствы Сусьветнага дня свабоды друку арганізаваны ў сталіцы Этыёпіі Адыс-Абэбе. Яны праходзяць пад дэвізам: «СМІ ў імя дэмакратыі: роля журналістаў на выбарах у часы дэзінфармацыі».

ав