38 чалавек пацярпелі падчас першамайскіх пратэстаў у Парыжу
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.05.2019 12:10
Аднак у іншых мясцовасьцях Францыі сьвяткаваньні Першамая прайшлі мірна.
Першамайскія пратэсты ў Парыжу PAP/EPA/JULIEN DE ROSA
38 чалавек пацярпелі падчас першамайскіх пратэстаў у Парыжу
У сталіцы Францыі першамайскія дэманстрацыі суправаджаліся масавымі беспарадкамі й сутыкненьнямі актывістаў з паліцыяй. Аднак у іншых мясцовасьцях Францыі сьвяткаваньні Першамая прайшлі мірна.
У Парыжу ў выніку сутыкненьняў актывістаў з паліцэйскімі на дэманстрацыях з нагоды Дня працы пацярпелі 38 чалавек, у тым ліку 14 ахоўнікаў правапарадку. 380 чалавек былі папярэдне затрыманыя, паведамляе агенцтва AFP.
Сутычкі пачаліся, калі чальцы левай групоўкі «Чорны блёк» на бульвары Манпарнас пачалі выкрыкваць: «Паліцыю ненавідзяць усе!», кідаць у бок паліцыі камяні. У адказ жандармы ўжылі сьлезацечны газ.
Міністар унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастан'ер паведаміў на старонцы прэфэктуры паліцыі ў сацыяльнай сетцы Twitter, што вандалы напалі на адну з парыскіх бальніц, параніўшы яе супрацоўнікаў, а таксама паліцэйскага, які прыйшоў ім на дапамогу.

паводле dw.com/эж