Ісламскія баевікі, адказныя за сэрыю тэрактаў у Шры-Ланцы ў велікодную нядзелю, плянуюць чарговыя тэракты і могуць насіць вайсковыя мундзіры – папярэдзілі сёньня крыніцы ў службе бясьпекі краіны. «Мы можам мець дачыненьне з наступнай хваляй атакаў», – папярэдзіў прадстаўнік спэцыяльнай адзінкі паліцыі ў лісьце, скіраваным да парлямэнтароў і іншых дзяржаўных чыноўнікаў.
Крыніцы інфармавалі, што ў нядзелю і панядзелак ісламісты зьбіраюцца зьдзейсьніць тэракты ў пяці месцах. У нядзелю на Шры-Ланцы не адбылося надзвычайных здарэньняў.
Пра ліст паінфармавала агенцтва Reuters. Два міністры і два апазыцыйныя дэпутаты пацьвердзілі агенцтву, што яны ведаюць пра новы рапарт на тэму бясьпекі.
У сувязі з надзвычайным становішчам у краіне мусульманкі ня могуць закрываць твар. У нядзелю паліцыя паінфармавала, што на працягу апошніх сутак затрымала 48 чалавек, падазраваных у тэракце на Вялікдзень.
На каталіцкі Вялікдзень тэрарысты-камікадзэ зьдзейсьнілі шэраг скаардынаваных атакаў на касьцёлы, у тым ліку два каталіцкія і адзін пратэстанцкі, і на гатэлі. Гэта былі самыя буйныя тэракты на Шры-Ланцы з часу, калі ў 2009 годзе ў краіне завершылася грамадзянская вайна.

ав