Logo Polskiego Radia
Print

Магчымасьці самаабароны пашырылі ў Італіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.04.2019 11:04
Прэзыдэнт падпісаў закон, які значна павялічвае магчумасьці самаабароны грамадзян у выпадку ўзлому або нападу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fbhk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Магчымасьці самаабароны пашырылі ў Італіі
Прэзыдэнт падпісаў закон, які значна павялічвае магчумасьці самаабароны грамадзян у выпадку ўзлому або нападу.
Прэзыдэнт Італіі Серджа Матарэла падпісаў закон, які значна павялічвае магчумасьці самаабароны грамадзян у выпадку ўзлому або нападу.
Таксама было абвостранае пакараньне за такія злачынствы, у сярэднім, да аднаго году турмы.
Новы закон дазваляе на прыватнай тэрыторыі або ў месцы працы прымяніць зброю супраць нападніка, які пагражае выкарыстаньнем сілы або дае зразумець, што мае зброю. Закон таксама дазваляе ўзяць пад абарону грамадзяніна на яго тэрыторыі.
Суды будуць апраўдваць асобы, якія дзейнічалі пад уплывам панікі або моцных эмоцый і іх абарона аказалася непрапарцыйнай пагрозе.
Закон таксама адмяняе права зламысьніка на кампэнсацыю раненьняў, атрыманых падчас узлому.
Пакараньне з адтэрміноўкай за ўзлом у прыватны дом або кватэру будзе магчымае пасьля кампэнсацыі ўласьніку нерухомасьці нанесеных зламысьнікам стратаў.
Частка юрысты асьцерагаецца, што новы закон можа адкрыць шлях да самасудаў.
аз

Прэзыдэнт Італіі Серджа Матарэла падпісаў закон, які значна павялічвае магчымасьці самаабароны грамадзян у выпадку ўзлому або нападу.
Таксама было абвостранае пакараньне за такія злачынствы, у сярэднім да аднаго году турмы.

Новы закон дазваляе на прыватнай тэрыторыі або ў месцы працы прымяніць зброю супраць нападніка, які пагражае выкарыстаньнем сілы або дае зразумець, што мае зброю. Закон таксама дазваляе ўзяць пад абарону грамадзяніна на яго тэрыторыі.

Суды будуць апраўдваць асоб, якія дзейнічалі пад уплывам панікі або моцных эмоцый і іх абарона аказалася непрапарцыйнай пагрозе.

Закон таксама адмяняе права зламысьніка на кампэнсацыю раненьняў, атрыманых падчас узлому.

Пакараньне з адтэрміноўкай за ўзлом у прыватны дом або кватэру будзе магчымае пасьля кампэнсацыі ўласьніку нерухомасьці нанесеных зламысьнікам стратаў.

Частка юрыстаў асьцерагаецца, што новы закон можа адкрыць шлях да самасудаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт