У сувязі з тэрактамі ў Шры-Ланцы арыштаваныя больш 60 чалавек
Колькасьць сьмяротных ахвяраў тэрактаў вырасла да каля 360 чалавек.
Больш за 60 чалавек былі арыштаваныя ў Шры-Ланцы ў сувязі з тэрактамі, праведзенымі ў Велікодную нядзелю. Паводле апошніх дадзеных, колькасьць сьмяротных ахвяраў тэрактаў вырасла да каля 360 чалавек, каля 500 чалавек атрымалі раненьні. Працягваюцца пахаваньні ахвяраў.
Да гэтай пары паліцыя ўстанавіла, што было дзевяць тэрарыстаў-сьмяротнікаў, у тым ліку адна жанчына. Восем зь іх былі ідэнтыфікаваныя.
Паводле тамтэйшага Міністэрства абароны, тэракты былі плянаваныя нават цягам 7-8 гадоў.
Старшыня парлямэнта Шры-Ланкі заявіў, што высокапастаўленыя афіцэры выведкі наўмысна скрывалі інфармацыю аб плянаваных атаках. Не былі прадпрынятыя ніякія дзеяньні з мэтай прадухіленьня трагедыі.
Да расьсьледаваньня тэрактаў далучыліся Злучаныя Штаты Амэрыкі. У Шры-Ланку прыехала група амэрыканскіх агентаў ФБР. Паводле пасла ЗША ў Шры-Ланцы, шмат сьведчыць пра тое, што тэракты былі арганізаваныя міжнароднай групай. Паводле ўладаў ЗША, „тэрарыстычная змова” надалей працягваецца й тэрарысты могуць атакаваць без папярэджаньня ў любы час.
аз
Больш за 60 чалавек былі арыштаваныя ў Шры-Ланцы ў сувязі з тэрактамі, праведзенымі ў Велікодную нядзелю. Паводле апошніх дадзеных, колькасьць сьмяротных ахвяраў тэрактаў вырасла да каля 360 чалавек, каля 500 чалавек атрымалі раненьні. Працягваюцца пахаваньні ахвяраў.
Да гэтай пары паліцыя ўстанавіла, што было дзевяць тэрарыстаў-сьмяротнікаў, у тым ліку адна жанчына. Восем зь іх былі ідэнтыфікаваныя.
Паводле тамтэйшага Міністэрства абароны, тэракты былі плянаваныя нават цягам 7-8 гадоў.
Старшыня парлямэнта Шры-Ланкі заявіў, што высокапастаўленыя афіцэры выведкі наўмысна скрывалі інфармацыю аб плянаваных атаках. Не былі прадпрынятыя ніякія дзеяньні з мэтай прадухіленьня трагедыі.
Да расьсьледаваньня тэрактаў далучыліся Злучаныя Штаты Амэрыкі. У Шры-Ланку прыехала група амэрыканскіх агентаў ФБР. Паводле пасла ЗША ў Шры-Ланцы, шмат сьведчыць пра тое, што тэракты былі арганізаваныя міжнароднай групай.
Паводле ўладаў ЗША, „тэрарыстычная змова” надалей працягваецца й тэрарысты могуць атакаваць без папярэджаньня ў любы час.
аз