Расьце колькасьць ахвяр сэрыі тэрактаў у Шры-Ланцы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.04.2019 17:08
Міністэрства замежных спраў Польшчы асудзіла тэракты ў Шры-Ланцы.
Адно зь месцаў выбуху бомбы ў КалёмбаPAP/EPA/M.A. PUSHPA KUMARA
Сёньня раніцай паблізу аэрапорта ў сталіцы Шры-Ланкі Калёмба абясшкоджаная яшчэ адна бомба, знойдзеная на дарозе, якая вядзе да галоўнага тэрмінала. Паводле паліцыі, бомба была зробленая ўручную ў хатніх умовах. Агулам паліцыя Шры-Ланкі знайшла ў Калёмба 87 дэтанатараў бомбаў.
Тым часам колькасьць ахвяр сэрыі тэрактаў, якія адбыліся ў велікоднаю нядзелю ў касьцёлах і гатэлях Шры-Ланкі, узрасла да 290. Каля 500 чалавек атрымалі раненьні.
У зьдзяйсьненьні тэрактаў да гэтага часу не прызналася ні адна арганізацыя. Аднак урад Шры-Ланкі падазрае мясцовую групу ісламскіх экстрэмістаў пад назвай National Thowheeth Jama'ath.10 гадоў таму ў Шры-Ланцы закончылася вайна з тамільскімі сэпаратыстамі, і з таго часу да нядзелі 22 красавіка бягучага году не было ні аднаго тэракту, адзначаюць аглядальнікі.
Міністэрства замежных спраў Польшчы асудзіла тэракты ў Шры-Ланцы. Пакуль няма інфармацыі пра тое, што сярод пацярпелых ёсьць палякі.
вс