Парлямэнт Алжыра прызначыў часовага прэзыдэнта краіны
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
09.04.2019 15:52
Ім стаў 77-гадовы Абдэлькадэр Бэнсалех, ён больш за 16 гадоў займаў пасаду старшыні Савета нацыі - верхняй палаты парлямэнту.
Абдэлькадэр БэнсалехPAP/EPA/MOHAMED MESSARA
Парлямэнт Алжыра прызначыў часовага прэзыдэнта краіны
Пасьля таго як прэзыдэнт Абдэль Азыз Бутэфліка заявіў аб адстаўцы, саступіўшы ўнутрыпалітычнаму ціску, парлямент паўночнаафрыканскай краіны ў аўторак, 9 красавіка, прызначыў часовага кіраўніка дзяржавы.
Ім стаў 77-гадовы Абдэлькадэр Бэнсалех, ён больш за 16 гадоў займаў пасаду старшыні Савета нацыі (верхняй палаты парлямэнту). У адпаведнасьці з канстытуцыяй Алжыра, часовы прэзыдэнт павінен на працягу 90 дзён правесьці новыя выбары кіраўніка дзяржавы, у якіх ён сам ня можа браць удзелу.
У шэрагу гарадоў краіны прайшлі акцыі пратэсту супраць рашэньня парлямэнта. Дэманстранты бачаць у часовым прэзыдэнце прадстаўніка ранейшай палітычнай эліты.
2 красавіка прэзыдэнт Бутэфліка паведаміў Канстытуцыйнай радзе краіны, што ён неадкладна складае з сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта.
Абдэль Азыз Бутэфліка зьяўляўся прэзыдэнтам Алжыра з 1999 года. Пасьля інсульту ў 2013 годзе Бутэфліка прыкаваны да інваліднага крэсла, з тых часоў ён рэдка зьяўляецца на публіцы і амаль не выступае з прамовамі.
Пасьля таго як прэзыдэнт Абдэль Азыз Бутэфліка заявіў аб адстаўцы, саступіўшы ўнутрыпалітычнаму ціску, парлямент паўночнаафрыканскай краіны ў аўторак, 9 красавіка, прызначыў часовага кіраўніка дзяржавы.
Ім стаў 77-гадовы Абдэлькадэр Бэнсалех, ён больш за 16 гадоў займаў пасаду старшыні Савета нацыі (верхняй палаты парлямэнту). У адпаведнасьці з канстытуцыяй Алжыра, часовы прэзыдэнт павінен на працягу 90 дзён правесьці новыя выбары кіраўніка дзяржавы, у якіх ён сам ня можа браць удзелу.
У шэрагу гарадоў краіны прайшлі акцыі пратэсту супраць рашэньня парлямэнта. Дэманстранты бачаць у часовым прэзыдэнце прадстаўніка ранейшай палітычнай эліты.
2 красавіка прэзыдэнт Бутэфліка паведаміў Канстытуцыйнай радзе краіны, што ён неадкладна складае з сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта. Абдэль Азыз Бутэфліка зьяўляўся прэзыдэнтам Алжыра з 1999 года. Пасьля інсульту ў 2013 годзе Бутэфліка прыкаваны да інваліднага крэсла, з тых часоў ён рэдка зьяўляецца на публіцы і амаль не выступае з прамовамі.
паводле dw.com/эж