Сьпікеры Сэйму й Сэнату ўшанавалі памяць ахвяр канцлягеру„Маутхаузэн-Гузэн”
Сярод зьняволеных у згаданым канцлягеры ў 1940-1945 гадах самую вялікую групу складалі палякі.
Сьпікеры Сэйму й Сэнату Польшчы ўшанавалі памяць ахвяр нямецкіх канцэнтрацыйных лягерах „Маутхаузэн-Гузэн” у Аўстрыі. Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) і Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) усклалі кветкі да помніка польскім ахвярам канцлягераў.
Палітыкі запалілі сьвечкі перад мэмарыяльнымі дошкамі, прысьвечанымі польскім гарцэрам, лекарам, а таксама Генрыку Савіку (Henryk Sławik) - сылескаму паўстанцу, Праведніку народаў сьвету, які быў забіты ў 1944 годзе ў „Маутхаузэн-Гузэн”.
Марэк Кухціньскі падкрэсьліў у Твітары, што памяць пра польскіх грамадзян, забітых падчас Другой сусветнай вайны зьяўляецца абавязкам, як у Польшчы, так і за мяжой.
Комплекс былых нямецкіх нацысцкіх канцлягераў „Маутхаузэн-Гузэн” знаходзіцца ў Аўстрыі, недалёка ад горада Лінц. Ён быў заснаваны ў 1938 годзе, пяць месяцаў пасьля далучэньня Аўстрыі да Трэцяга Рэйху .
Сярод зьняволеных у 1940-1945 гадах самую вялікую групу складалі палякі. Канцлягер лічыўся адным з найбольш жорсткіх у Трэцім Рэйху.
аз
Сьпікеры Сэйму й Сэнату Польшчы ўшанавалі памяць ахвяр нямецкіх канцэнтрацыйных лягерах „Маўтхаўзэн-Гузэн” у Аўстрыі. Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) і Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) усклалі кветкі да помніка польскім ахвярам канцлягераў.
Палітыкі запалілі сьвечкі перад мэмарыяльнымі дошкамі, прысьвечанымі польскім гарцэрам, лекарам, а таксама Генрыку Савіку (Henryk Sławik) - сылескаму паўстанцу, Праведніку народаў сьвету, які быў забіты ў 1944 годзе ў „Маўтхаўзэн-Гузэн”.
Марэк Кухціньскі падкрэсьліў у Твітары, што памяць пра польскіх грамадзян, забітых падчас Другой сусьветнай вайны зьяўляецца абавязкам, як у Польшчы, так і за мяжой.
Комплекс былых нямецкіх нацысцкіх канцлягераў „Маўтхаўзэн-Гузэн” знаходзіцца ў Аўстрыі, недалёка ад горада Лінц. Ён быў заснаваны ў 1938 годзе, пяць месяцаў пасьля далучэньня Аўстрыі да Трэцяга Рэйху .
Сярод зьняволеных у 1940-1945 гадах самую вялікую групу складалі палякі. Канцлягер лічыўся адным з найбольш жорсткіх у Трэцім Рэйху.
аз