У Даніі адбылася страляніна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        07.04.2019 13:44
                    
                                 
                
                
                    Непадалёк ад Капэнгагена застрэлены адзін чалавек.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Адзін чалавек быў забіты і чацьвёра параненыя ў ходзе перастрэлкі, якая адбылася ў суботу позна вечарам у мястэчку Гёрсгольм, што месьціцца на поўнач ад Капэнгагена. Паліцыя паведаміла, што гэта было сутыкненьне канкуруючых мясцовых банд.
Пры падтрымцы з паветра, паліцэйскія атачылі раён, дзе адбылася страляніна, і заклікаў жыхароў не выходзіць з дому.
Сьмяртэльнай ахвярай стаў 20-гадовы мужчына. Параненыя – чацьвёра мужчын ва ўзросьце ад 20 да 27 гадоў. Верагодна ўсе яны зьвязаныя з мясцовымі бандамі. Ўлады гарантуюць, што сярод параненых няма выпадковых мінакоў. На месцы паліцыя затрымала 14 чалавек, якія падазраюцца ў датычнасьці да страляніны.
Горад Гёрсгольм знаходзіцца прыкладна ў 30 км. на поўнач ад Капэнгагена. У дацкай сталіцы ды прыгарадах дзейнічаюць шмат злачынных груп. Расьце лічба сутыкненьняў паміж імі.
ПР/юл