У Лібіі ідуць баі за Трыпалі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        05.04.2019 14:11
                    
                                 
                
                
                    Генэральны сакратар ААН заклікаў канфліктуючыя бакі спыніць баявыя дзеяньні.
                
                
                    
                        
Foto: EPA/NAJEEB ALMAHBOOBI Dostawca: PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         Часьці так званай Лібійскай нацыянальнай арміі былі выцесненыя з ключавога кантрольна-прапускнога пункта ў 30 км ад сталіцы - Трыпалі.
Апроч таго, яны страцілі кантроль над ваеннай базай Эз-Завія, на захад ад горада. Апалчэнцы лаяльныя ўраду Нацыянальнага прымірэньня, прызнаны міжнароднай супольнасьцю, пачалі контрнаступ па сілах самазванага маршала Халіфа Гафтара.
Гафтар ўчора заклікаў сваіх прыхільнікаў пачаць штурм Трыпалі. Ягоныя войскі наблізіліся на 40-50 кілямэтраў да горада.
У сваю чаргу Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў канфліктуючыя бакі спыніць баявыя дзеяньні ды вярнуцца за стло перамоваў.
Лібія загразла ў хаосе з 2011 года, пасьля зьвяржэньня дыктатуры Муамара Кадафі. Пасьля перамогі над ісламскімі радыкаламі краіну падзялілі два цэнтры ўлады: урад Нацыянальнага адзінства Файза Сараджа са сталіцай у  Трыпалі ды ўрада Лібійскай нацыянальнай арміі Халіфа Гафтара са сталіцай у Табруку.
ПР/юл