Парашэнка згадзіўся на дэбаты на стадыёне
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.04.2019 12:03
Такое месца правядзеньня сустрэчы запрапанаваў яго супернік на выбарах Уладзімір Зяленскі.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain
Парашэнка згадзіўся на дэбаты на стадыёне
Такое месца правядзеньня сустрэчы запрапанаваў яго супернік на выбарах Уладзімір Зяленскі.
Пётр Парашэнка пагадзіўся на ўдзел у публічных дэбатах са сваім супернікам на прэзыдэнцкіх выбарах Уладзімірам Зяленскім. Месцам правядзеньня дэбатаў будзе адзін зь кіеўскіх стадыёнаў. Такую ўмову раней выставіў Зяленскі.
Дарэчы абодва кандыдаты дамаўляліся наконт дэбатаў пры дапамозе відэаролікаў, зьмешчаных у сацсетках.
Пётр Парашэнка адзначыў, што дэбаты – гэта сур'ёзная размова аб стратэгіі разьвіцьця краіны. Ён дадаў, што сустрэчу павінна абслугоўваць грамадзкае тэлебачаньне.
Нагадаем, другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны адбудзецца 21 красавіка.
У першым туры шоўмэн Уладзімір Зяленскі атрымаў крыху больш за 30% галасоў, а дзейны прэзыдэнт Пётр Парашэнка - амаль 16%.
аз
Пётр Парашэнка пагадзіўся на ўдзел у публічных дэбатах са сваім супернікам на прэзыдэнцкіх выбарах Уладзімірам Зяленскім. Месцам правядзеньня дэбатаў будзе адзін зь кіеўскіх стадыёнаў. Такую ўмову раней выставіў Зяленскі.
Дарэчы, абодва кандыдаты дамаўляліся наконт дэбатаў пры дапамозе відэаролікаў, зьмешчаных у сацсетках.
Пётр Парашэнка адзначыў, што дэбаты – гэта сур'ёзная размова аб стратэгіі разьвіцьця краіны. Ён дадаў, што сустрэчу павінна абслугоўваць грамадзкае тэлебачаньне.
Нагадаем, другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны адбудзецца 21 красавіка. У першым туры шоўмэн Уладзімір Зяленскі атрымаў крыху больш за 30% галасоў, а дзейны прэзыдэнт Пётр Парашэнка - амаль 16%.
аз