Logo Polskiego Radia
Print

На Мальце правялі эвакуацыю пасажыраў з захопленага турэцкага танкера

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.03.2019 15:45
Мігранты, пачуўшы, што іх завязуць у Трыпалі, прымусілі экіпаж плыць у бок Мальты і Італіі.
PAP/EPA/ANNE AQUILINA

На Мальце правялі эвакуацыю пасажыраў захопленага ўчора турэцкага танкера. Мальтыйскія ваенна-марскія сілы перадалі судна паліцыі, якая вядзе сьледзтва ў справе захопу і аказвае дапамогу мігрантам.
Раніцай, 30 марскіх міль ад берагоў Мальты, ваенна-марскія сілы перанялі кантроль над танкерам. На борце знаходзіліся агулам 108 мігрантаў: 77 мужчын, 19 жанчын і 12 дзяцей. Лякальныя СМІ інфармуюць, што адна цяжарная жанчына і адно дзіця перавезеныя ў шпіталь. Пяць чалавек, падазраваных у захопе танкера, трапілі ў арышт.
Мігранты, паднятыя з пантону ў берагоў Лібіі на турэцкі гандлёвы карабель, пачуўшы, што іх завязуць у Трыпалі, прымусілі экіпаж плыць у бок Мальты і Італіі. Улады двух краін заявілі, што ня прымуць піратаў. Рашэньне аб накіраваньні судна ў порт Валета разам прынялі мальтыйскія ўлады і капітан судна.

На Мальце правялі эвакуацыю пасажыраў з захопленага ўчора турэцкага танкера. Мальтыйскія ваенна-марскія сілы перадалі судна паліцыі, якая вядзе сьледзтва ў справе захопу і аказвае дапамогу мігрантам.

Раніцай, 30 марскіх міль ад берагоў Мальты, ваенна-марскія сілы перанялі кантроль над танкерам. На борце знаходзіліся агулам 108 мігрантаў: 77 мужчын, 19 жанчын і 12 дзяцей. Лякальныя СМІ інфармуюць, што адна цяжарная жанчына і адно дзіця перавезеныя ў шпіталь. Пяць чалавек, падазраваных у захопе танкера, трапілі ў арышт.

Мігранты, паднятыя з пантону ў берагоў Лібіі на турэцкі гандлёвы карабель, пачуўшы, што іх завязуць у Трыпалі, прымусілі экіпаж плыць у бок Мальты і Італіі. Улады двух краін заявілі, што ня прымуць піратаў. Рашэньне аб накіраваньні судна ў порт Валета разам прынялі мальтыйскія ўлады і капітан судна.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт