Арабскі сьвет асуджае рашэньне прэзыдэнта ЗША аб прызнаньні Галанскіх вышынь ізраільскай тэрыторыяй. Дэкрэт у справе Дональд Трамп падпісаў падчас сустрэчы з прэм’ерам Ізраіля ў Белым доме. Краіны Блізкага Ўсходу лічаць дэклярацыю незаконнай.
Улады Сырыі, якая паўстагодзьдзя спрачаецца з Ізраілем за Галанскія вышыні, заявілі, што рашэньне Трампа прывядзе да «далейшай ізаляцыі» ЗША на міжнароднай арэне. Сырыйскі міністар замежных спраў сьцьвердзіў, што подпіс амэрыканскага прэзыдэнта не мяняе факту, што Галанскія вышыні належаць Сырыі. Міністар дадаў, што Дональд Трамп правёў атаку на сувэрэнітэт Сырыі.
Заяву аб тым, што рашэньне амэрыканскага прэзыдэнта не мяняе фактычнага стану Галанскіх вышынь, выдалі таксама ААН і Ліга арабскіх дзяржаў.
Галанскія вышыні, разьмешчаныя на мяжы Ізраіля, Лібану і Сырыі, Ізраіль заняў у часе Шасьцідзённай вайны ў 1967 годзе. У 1981 годзе ізраільскі парлямэнт ухваліў далучэньне гэтай тэрыторыі да сваёй краіны, але Рада бясьпекі ААН не прыняла гэтага рашэньня. Паводле міжнароднага закону, Галанскія вышыні цяпер зьяўляюцца спрэчнай тэрыторыяй.

ав