Тэрэза Мэй згадзілася на прапанову ЭЗ па справе брэксіту
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.03.2019 10:02
Эўразьвязаўскія лідары пасьля сямі гадзінаў перамоваў пагадзіліся на два сцэнары выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ.
Прэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ
Тэрэза Мэй згадзілася на прапанову ЭЗ па справе брэксіту
Эўразьвязаўскія лідары пасьля сямі гадзінаў перамоваў пагадзіліся на два сцэнары выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ.
Кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск паведаміў, што прэм'ер Вялікабрытаніі прыняла прапанову 27-і краінаў Эўразьвязу па справе адтэрміноўкі брэксіту.
Эўразьвязаўскія лідары пасьля сямі гадзінаў перамоваў пагадзіліся на два сцэнары выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ. Калі на наступным тыдні брытанскі парлямэнт прыме пагадненьне аб брэксіце, то Вялікабрытанія пакіне супольнасьць 22 траўня.
У выпадку нэгатыўнага сцэнара тэрмін брэксіту вызначаны на 12 красавіка.
За дзень да гэтага, Вялікабрытанія будзе прымушаная вырашыць, ці пакідае супольнасьць без дамовы, ці просіць чарговай адтэрміноўкі.
аз
Кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск паведаміў, што прэм'ер Вялікабрытаніі прыняла прапанову 27-і краінаў Эўразьвязу па справе адтэрміноўкі брэксіту.
Эўразьвязаўскія лідары пасьля сямі гадзінаў перамоваў пагадзіліся на два сцэнары выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ. Калі на наступным тыдні брытанскі парлямэнт прыме пагадненьне аб брэксіце, то Вялікабрытанія пакіне супольнасьць 22 траўня.
У выпадку нэгатыўнага сцэнара тэрмін брэксіту вызначаны на 12 красавіка.
За дзень да гэтага Вялікабрытанія будзе прымушаная вырашыць, ці пакідае супольнасьць без дамовы, ці просіць чарговай адтэрміноўкі.
аз