Logo Polskiego Radia
Print

ФАА прыпыніла палёты самалётаў Boeing 737 MAX

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2019 16:03
Дональд Трамп: Авіякампаніі згадзіліся на гэта з увагі на бясьпеку амэрыканцаў.
ФАА прыпыніла палёты самалётаў Boeing 737 MAX.ФАА прыпыніла палёты самалётаў Boeing 737 MAX.PAP/EPA/PETER FOLEY

ФАА прыпыніла палёты самалётаў Boeing 737 MAX
Трамп: Авіякампаніі згадзіліся на гэта для забесьпячэньня бясьпекі амэрыканцаў.
Фэдэральная авіяцыйная адміністрацыя ЗША тэрмінова прыпыніла палёты ўсіх самалётаў Boeing 737 MAX. Сваё рашэньне агенцтва тлумачыць новымі доказамі ў сьледзтве па справе катастрофы самалёта этыёпскіх авіялініяў.
Нагадаем, раней таксама прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі заявіў аб прыпыненьні палётаў згаданых машынаў. Дональд Трамп паведаміў, што згаданае рашэньне кансультаваўся з прадстаўнікамі авіятранспарту.
„Авіякампаніі згадзіліся на гэта для забесьпячэньня бясьпекі амэрыканскіх грамадзянаў і ўсіх астатніх людзей. Гэта самая важная справа”, - сказаў Дональд Трамп.
Тым часам канцэрн Boeing у чарговы раз запэўніў, што самалёты Boeing 737 MAX бясьпечныя. Адначасова прадстаўнікі канцэрну выказалі зразуменьне для дзеяньняў амэрыканскіх уладаў.
Пытаньні аб бясьпецы машын узьніклі пасьля апошняга крушэньня самалёта Ethiopian Airlines. Гэта была другая на працягу кароткага часу авіякатастрофа з удзелам самалёта Boeing 737 MAX.
Засьцярогі зьвязаныя перш за ўсё з праграмным забесьпячэньнем, якое дазваляе кантраляваць стабілізацыю палёту.
аз

Фэдэральная авіяцыйная адміністрацыя ЗША тэрмінова прыпыніла палёты ўсіх самалётаў Boeing 737 MAX. Сваё рашэньне агенцтва тлумачыць новымі доказамі ў сьледзтве па справе катастрофы самалёта этыёпскіх авіялініяў.

Нагадаем, раней прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі таксама заявіў аб прыпыненьні палётаў згаданых машынаў. Дональд Трамп паведаміў, што згаданае рашэньне кансультаваў з прадстаўнікамі авіятранспарту.

„Авіякампаніі згадзіліся на гэта, каб забесьпечыць бясьпеку амэрыканскіх грамадзянаў і ўсіх астатніх людзей. Гэта самая важная справа”, - сказаў Дональд Трамп.

Тым часам канцэрн Boeing у чарговы раз запэўніў, што самалёты Boeing 737 MAX бясьпечныя. Адначасова прадстаўнікі канцэрну выказалі зразуменьне для дзеяньняў амэрыканскіх уладаў.

Пытаньні аб бясьпецы машын узьніклі пасьля апошняга крушэньня самалёта Ethiopian Airlines. Гэта была другая на працягу кароткага часу авіякатастрофа з удзелам самалёта Boeing 737 MAX.

Засьцярогі зьвязаныя, перш за ўсё, з праграмным забесьпячэньнем, якое дазваляе кантраляваць стабілізацыю палёту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт