Вільня: прэзэнтацыя кнігі пра гераічных палякаў Віленшчыны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.03.2019 17:07
Кніга расказвае пра палякаў, якія падчас Другой сусьветнай вайны ратавалі габрэяў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Вільня: прэзэнтацыя кнігі пра гераічных палякаў Віленшчыны
Кніга расказвае пра палякаў, якія падчас Другой сусьветнай вайны ратавалі габрэяў.
У Вільні адбудзецца прэзэнтацыя летувіска-польскай кнігі пра палякаў Віленшчыны, якія падчас Другой сусьветнай вайны ратавалі габрэяў.
Увечары ў віленскім Цэнтры талерантнасьці Музэі Гаона Вялікага заплянаваная сустрэча з аўтаркай публікацыі „Так паводзяць сябе сумленныя людзі ... Палякі Віленшчыны, якія ратавалі габрэяў” журналісткай Ілёнай Левандоўскай (Ilona Lewandowska).
Мэдыя-патронам кнігі, якая была выдадзеная па ініцыятыве Інстытуту польскага ў Вільні, зьяўляецца Польскае радыё для замежжа.
У кнізе прадстаўленыя інтэрвію з дасьледчыкамі Халакоста й кранальныя лёсы розных польскіх сем'яў. Аўтарам здымкаў зьяўляецца вядомы ў Вільні фатограф Барташ Фронтчак (Bartosz Frątczak).
Прэзэнтацыю кнігі будзе суправаджаць канцэрт песень на мове ідыш.
аз
У Вільні адбудзецца прэзэнтацыя летувіска-польскай кнігі пра палякаў Віленшчыны, якія падчас Другой сусьветнай вайны ратавалі габрэяў.
Увечары ў віленскім Цэнтры талерантнасьці Музэя Гаона Вялікага заплянаваная сустрэча з аўтаркай публікацыі „Так паводзяць сябе сумленныя людзі... Палякі Віленшчыны, якія ратавалі габрэяў”, журналісткай Ілёнай Левандоўскай (Ilona Lewandowska).
Мэдыя-патронам кнігі, якая была выдадзеная па ініцыятыве Польскага інстытуту ў Вільні, зьяўляецца Польскае радыё для замежжа.
У кнізе прадстаўленыя інтэрвію з дасьледчыкамі Галакоста й кранальныя лёсы розных польскіх сем'яў. Аўтарам здымкаў зьяўляецца вядомы ў Вільні фатограф Барташ Фронтчак (Bartosz Frątczak).
Прэзэнтацыю кнігі будзе суправаджаць канцэрт песень на мове ідыш.
аз