Француз Мэхдзі Нэмоўш, тэрарыст з Музэя габрэяў у Брусэлі, прыгавораны бэльгійскім судом да пажыцьцёвага зьняволеньня. Некалькі дзён раней 33-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у забойстве чатырох чалавек падчас тэракту ў 2014 годзе.
Судзьдзі вынесьлі пажыцьцёвы прысуд пасьля 8-гадзіннай нарады, заняўшы бок пракуратуры. Пракурор пераконваў, што пакараньне павінна быць жорсткім, што Нэмоўш ня можа выйсьці на свабоду, паколькі надалей будзе забіваць, і што падчас прысуду ён не адчуваў віны. Паводле бэльгійскіх СМІ, француз выслухаў прысуд з усьмешкай на твары, сказаўшы, што жыцьцё працягваецца.
Сем’і забітых прынялі вырак з палёгкай. На працягу 20-ці месяцаў шмат разоў яны неаднаразова абураліся вывадамі адваката тэрарыста. Адвакат казаў, што яго кліент сапраўды быў у музэі, але гэта ня ён націскаў на курок, і што відэа-запіс быў падроблены агентамі Масаду.
На 15 гадоў турмы бэльгійскі суд прыгаварыў Нацэра Бэндрэра, таксама грамадзяніна Францыі, які прызнаны саўдзельнікам у тэракце.
24 траўня 2014 году 29-гадовы Нэмоўш узброены калашніковым і пісталетам зайшоў у Музэй габрэяў Бэльгіі, адкрыў агонь, забіваючы чатырох чалавек. Праз шэсьць дзён яго арыштавалі ў Марсэлі.

ав