Кіраўнік нямецкага МЗС падтрымлівае прапановы Макрона
Паводле Гайка Мааса, дэбаты на гэтую тэму карысныя для Эўропы.
Кіраўнік нямецкай дыпляматыі Гайка Маас станоўча ацаніў прапановы рэформаў Эўразьвязу, прадстаўленыя Эмануэлям Макронам.
У сваю чаргу, нямецкія СМІ прызнаюць, што хоць Эўропа сапраўды патрабуе рэформаў, то ня ўсе ідэі прэзыдэнта Францыі рэальныя.
Камэнтуючы ідэі францускага лідара, Гайка Маас напісаў у Твітэры, што дэбаты на гэтую тэму карысныя для Эўропы. Кіраўнік нямецкай дыпляматыі заявіў, што трэба размаўляць аб умацаваньні Эўрапейскага Зьвязу.
Акрамя таго, у інтэрвію газэце „Tagesspiegel” палітык дадаў, што дэбаты пра будучыню Эўропы станоўча ўплываюць на дэмакратыю, асабліва перад эўрапейскімі выбарамі.
Тым часам нямецкія СМІ ў асноўным крытычна ставяцца да францускіх прапановаў. „Frankfurter Allgemeine Zeitung”, прызнае, што ня ўсё прапановы Макрона эфэктыўныя й зразумелыя для грамадзян. „Die Welt” падабаецца выключна прапанова па абароне Шэнгенскай зоны.
Нагадаем, Эмануэль Макрон прапануе, сярод іншага, перагляд дамоваў ЭЗ, лепшую абарону межаў супольнасьці, умацаваньне абароназдольнасьці на эўрапейскім узроўні й скарачэньня да нуля выкарыстаньня вугалю, што павінна адбыцца цягам паловы стагодзьдзя.
аз
Кіраўнік нямецкай дыпляматыі Гайка Маас станоўча ацаніў прапановы рэформаў Эўразьвязу, прадстаўленыя Эмануэлям Макронам.
У сваю чаргу, нямецкія СМІ прызнаюць, што хоць Эўропа сапраўды патрабуе рэформаў, то ня ўсе ідэі прэзыдэнта Францыі рэальныя.
Камэнтуючы ідэі францускага лідара, Гайка Маас напісаў у Твітэры, што дэбаты на гэтую тэму карысныя для Эўропы. Кіраўнік нямецкай дыпляматыі заявіў, што трэба размаўляць аб умацаваньні Эўрапейскага Зьвязу.
Акрамя таго, у інтэрвію газэце „Tagesspiegel” палітык дадаў, што дэбаты пра будучыню Эўропы станоўча ўплываюць на дэмакратыю, асабліва перад эўрапейскімі выбарамі.
Тым часам нямецкія СМІ ў асноўным крытычна ставяцца да францускіх прапановаў. „Frankfurter Allgemeine Zeitung”, прызнае, што ня ўсё прапановы Макрона эфэктыўныя й зразумелыя для грамадзян. „Die Welt” падабаецца выключна прапанова па абароне Шэнгенскай зоны.
Нагадаем, Эмануэль Макрон прапануе, сярод іншага, перагляд дамоваў ЭЗ, лепшую абарону межаў супольнасьці, умацаваньне абароназдольнасьці на эўрапейскім узроўні й скарачэньне да нуля выкарыстаньня вугалю, што павінна адбыцца цягам паловы стагодзьдзя.
аз