Logo Polskiego Radia
Print

Huawei падасьць у суд на ўрад ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2019 13:01
Пра гэта пойдзе гаворка падчас прэс-канфэрэнцыі ў бліжэйшы чацьвер у горадзе Шэньчжэнь.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tianya1223/pixabay.com/CC0 Public Domain

Huawei падасьць у суд на ўрад ЗША
Пра гэта пойдзе гаворка падчас прэс-канфэрэнцыі ў бліжэйшы чацьвер у Шэньчжэне.
Кітайскі тэлекамунікацыйны гігант кампанія Huawei плянуе падаць у суд на ўрад ЗША, паведамляе „New York Times”. Хутчэй за ўсё, гэтай тэме будзе прысьвечаная прэс-канфэрэнцыя, якую ў чацьвер арганізоўвае кампанія ў сваім галоўным офісе ў горадзе Шэньчжэнь. На яе былі запрошаныя журналісты з усяго сьвету.
Кампанія Huawei плянуе падаць у суд на ўрад ЗША за забарону на выкарыстоўваньне ейнай тэхнікі ў цэнтральных установах і ўпраўленьнях ЗША.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пазоў будзе пададзены ў Тэхасе, дзе месьціцца сядзіба кампаніі ў ЗША.
Нагадаем, улады Злучаных Штатаў Амэрыкі й іншых заходніх дзяржаваў, лічаць, што тэхніка Huawei можа ўяўляць сабой пагрозу бясьпецы іх дзяржаваў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт