Logo Polskiego Radia
Print

У сьвеце стала менш войнаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.03.2019 18:04
Большасьць войнаў – дзевяць – вядзецца на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.
PAP/EPA/JEON HEON-KYUN

У сьвеце стала менш войнаў
Колькасьць войнаў у сьвеце ў 2018 годзе крыху зьнізілася. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Conflict Barometer, апублікаваным у пятніцу, 1 сакавіка. Даклад падрыхтаваны Гейдэльбэргскім інстытутам дасьледаваньняў міжнародных канфліктаў. Аўтары справаздачы налічылі 16 войнаў і гэта на чатыры менш, чым у 2017 годзе. У той жа час колькасьць «абмежаваных войнаў» вырасла з 16 да 24.
Большасьць войнаў – дзевяць – вядзецца на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Гэта на тры вайны больш, чымсьці ў 2017 годзе. Толькі ў Сірыі дасьледчыкі налічылі чатыры вайны – паміж рэжымам Асада і апазыцыяй, паміж супрацьлеглымі апазыцыйнымі групоўкамі, паміж Турцыяй і курдамі ў рэгіён Афрын, а таксама баявыя дзеяньні супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Шэсьць войнаў вядзецца ў афрыканскіх краінах, разьмешчаных на поўдзень ад Сахары. Так, дзьве вайны ідуць у Нігерыі, па адной – у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Этыёпіі, паміж Самалі ды Кеніяй і ў правінцыі Дарфур у Паўднёвым Судане.
На амэрыканскім кантынэнце аўтары дасьледаваньня назвалі вайною канфлікт у Мэксыцы, дзе ўрад змагаецца з наркакартэлямі.
Паводле дадзеных Conflict Barometer, у Эўропе войнаў няма. У якасьці абмежаванай вайны дасьледчыкамі разглядаюць узброены канфлікт на ўсходзе Ўкраіны.
Агулам у інстытуце налічылі па ўсім сьвеце 213 канфліктаў з прымяненьнем зброі паміж дзяржавамі, этнічнымі, рэлігійнымі або палітычнымі групамі.

Колькасьць войнаў у сьвеце ў 2018 годзе крыху зьнізілася. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Conflict Barometer, апублікаваным у пятніцу, 1 сакавіка. Даклад падрыхтаваны Гейдэльбэргскім інстытутам дасьледаваньняў міжнародных канфліктаў. Аўтары справаздачы налічылі 16 войнаў і гэта на чатыры менш, чым у 2017 годзе. У той жа час колькасьць «абмежаваных войнаў» вырасла з 16 да 24.

Большасьць войнаў – дзевяць – вядзецца на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Гэта на тры вайны больш, чымсьці ў 2017 годзе. Толькі ў Сірыі дасьледчыкі налічылі чатыры вайны – паміж рэжымам Асада і апазыцыяй, паміж супрацьлеглымі апазыцыйнымі групоўкамі, паміж Турцыяй і курдамі ў рэгіён Афрын, а таксама баявыя дзеяньні супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Шэсьць войнаў вядзецца ў афрыканскіх краінах, разьмешчаных на поўдзень ад Сахары. Так, дзьве вайны ідуць у Нігерыі, па адной – у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Этыёпіі, паміж Самалі ды Кеніяй і ў правінцыі Дарфур у Паўднёвым Судане.

На амэрыканскім кантынэнце аўтары дасьледаваньня назвалі вайною канфлікт у Мэксыцы, дзе ўрад змагаецца з наркакартэлямі.Паводле дадзеных Conflict Barometer, у Эўропе войнаў няма. У якасьці абмежаванай вайны дасьледчыкамі разглядаюць узброены канфлікт на ўсходзе Ўкраіны.

Агулам у інстытуце налічылі па ўсім сьвеце 213 канфліктаў з прымяненьнем зброі паміж дзяржавамі, этнічнымі, рэлігійнымі або палітычнымі групамі.

dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт