ААН занепакоеная сытуацыяй у Вэнэсуэле
Крызыс у Вэнэсуэле быў тэмай паседжаньня Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Эскаляцыя гвалту й драматычная гуманітарная сытуацыя ў Вэнэуэле была асноўнай тэмай паседжаньня Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, скліканага па просьбе Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Упраўленьне ААН па правах чалавека паведаміла аб росьце жорсткасьці праўладных сіл у дачыненьні да дэманстрантаў.
Больш за 3 мільёны вэнэсуэльцаў пакінула краіну, сотні чалавек былі параненыя, дзясяткі забітыя. Намесьнік генсакратара ААН Размэры Дзі Карля (Rosemary DiCarlo) паведаміла, што людзі паміраюць з-за адсутнасьці мэдыцынскіх сродкаў.
У сваю чаргу спэцыяльны прадстаўнік ЗША па справах Вэнэсуэлы Эліёт Абрамс (Elliott Abrams) заявіў, што ўзброеныя атрады, вызваленых з турмаў злачынцаў задзейнічаныя з мэтай кантролю вэнэсуэльскіх межаў. Яны нападаюць як на гуманітарны груз, так і мірных жыхароў.
„Мы асуджаем выкарыстоўваньне сілы супраць мірных асоб”, - падкрэсьліла польская амбасадар пры ААН Яанна Варанэцка (Joanna Wronecka). Паводле яе, толькі неадкладныя перамовы могуць прадухіліць хатнюю вайну ў Вэнэсуэле.
У сваю чаргу, паводле амбасадара Расеі, да крызысу ў Вэнэсуэле прывялі санкцыі ЗША, а таксама прадузятасьць ЭЗ і прызнаньне самаабвешчанага прэзыдэнта Хуана Гуайдо.
аз
Эскаляцыя гвалту й драматычная гуманітарная сытуацыя ў Вэнэcуэле была асноўнай тэмай паседжаньня Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, скліканага па просьбе Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Упраўленьне ААН па правах чалавека паведаміла аб росьце жорсткасьці праўладных сіл у дачыненьні да дэманстрантаў.
Больш за 3 мільёны вэнэсуэльцаў пакінула краіну, сотні чалавек былі параненыя, дзясяткі забітыя. Намесьнік генсакратара ААН Размэры Дзі Карля (Rosemary DiCarlo) паведаміла, што людзі паміраюць з-за адсутнасьці мэдыцынскіх сродкаў.
У сваю чаргу спэцыяльны прадстаўнік ЗША па справах Вэнэсуэлы Эліёт Абрамс (Elliott Abrams) заявіў, што ўзброеныя атрады, вызваленых з турмаў злачынцаў, задзейнічаныя з мэтай кантролю вэнэсуэльскіх межаў. Яны нападаюць як на гуманітарны груз, так і мірных жыхароў.