У Барсэлёне прайшоў марш за незалежнасьць
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
17.02.2019 14:12
Маніфэставаць на вуліцы горада выйшлі сотні тысяч чалавек.
Foto: EPA/ALEJANDRO GARCIA Dostawca: PAP/EPA
Каля 200 тысяч чалавек выйшлі на марш за незалежнасьць Каталёніі, які прайшоў у Барсэлёне.
Яго ўдзельнікі скандзіравалі лёзунгі «Свабоду!» і «Незалежнасьць!», несучы сьцягі і фотаздымкі каталёнскіх мясцовых палітыкаў, якія абвінавачваюцца гішпанскім судом у арганізацыі рэфэрэндуму аб незалежнасьці ў 2017 годзе. Працэс 12 з іх пачаўся некалькі дзён таму ў Мадрыдзе.
Марш меў мірны характар. На дэманстрацыі прысутнічалі кіраўнік мясцовых уладаў Кім Тора і сьпікер Каталёнскага парлямэнта Ражэр Торэн.
ПР/юл