У ЗША зноў выбухнула страляніна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        16.02.2019 14:23
                    
                                 
                
                
                    Застрэленыя шэсьць чалавек, у тым ліку і нападнік.
                
                
                    
                        
Foto: PAP/EPA/TANNEN MAURY
                     
                
                
                
               
                
                         Шэсьць чалавек, у тым ліку злачынца, загінулі ў ходзе перастрэлкі ў прыгарадзе Чыкага – Аўроры. Інцыдэнт адбыўся на заводзе, дзе адзін з супрацоўнікаў сягнуў па зброю.
Чарнаскуры 45-ці гадовы Гары Марцін падчас абедзеннага перапынку выцягнуў пісталет і пачаў страляць па працаўніках, якія былі побач. Потым зламысьнік пераключыўся на паліцыю, калі на месца здарэньня прыехалі першыя паліцыянты. Ён падстрэліў пецярых праваахоўнікаў. Падчас перастрэлкі з паліцыяй зламысьнік быў забіты. У акцыі прынялі ўдзел, у прыватнасьці, анты-тэрарысты з групы Паліцэйскага спэцназа SWAT.
У Аўрору прыехаў новы губэрнатар штата Ілінойс Й.Б. Прыцкер. Ён выказаў словы спачуваньня сем'ям пацярпелых і падзякаваў паліцыі за хуткую рэакцыю.
Прэзыдэнту Дональду Трампу неадкладна паведамілі пра страляніну пад Чыкага ды дзеяньні паліцыі.
ПР/юл