Група сэнатараў ЗША прадставіла ў сераду законапраект, які прадугледжвае, у прыватнасьці, увядзеньне дадатковых санкцый супраць РФ у адказ на «расейскае ўмяшаньне ў працу дэмакратычных інстытутаў за мяжой», а таксама за зьвязаныя з украінскім крызісам падзеі.
У заяве, распаўсюджанай сэнацкім камітэтам па замежных справах, адзначаецца, што аўтарамі дакумэнта зьяўляюцца рэспубліканцы Ліндсі Грэм і Коры Гарднэр, а таксама – дэмакраты Боб Мэнэндэз, Бэн Кардзін і Джын Шахін.
У прыватнасьці, яны прапануюць увесьці санкцыі супраць «расейскіх банкаў, якія падтрымліваюць намаганьні РФ па падрыве дэмакратычных інстытутаў у іншых краінах». Акрамя таго, сэнатары лічаць патрэбным увесьці санкцыі, нацэленыя на інвэстыцыі ў расейскія СПГ-праекты (звадкаваны прыродны газ) за межамі РФ.
У адказ на дзеяньні РФ ва Ўкраіне сэнатары прапануюць, сярод іншага, увесьці абмежавальныя меры супраць караблебудаўнічага сэктара РФ «у выпадку, калі Расея будзе парушаць свабоду суднаходзтва ў Керчанскім праліве».
У гэтую частку сэнатары аднесьлі і санкцыі, зьвязаныя з «падтрымкай асваеньня нафтавых рэсурсаў у Расеі», і санкцыі ў дачыненьні да расейскіх дзяржаўных энэргетычных праектаў за межамі РФ.
У заяве сэнатара Мэнэндэза адзначаецца, што «наўмысная бязьдзейнасьць прэзыдэнта Трампа» ў дачыненьні да «агрэсіі» Крамля дасягнула «кропкі кіпеньня ў Кангрэсе».
«Усё больш ясна адно: Масква працягне напор, пакуль не сустрэне супраціву», – гаворыцца ў заяве Мэнэндэза. У ім падкрэсьліваецца, што законапраект павінен прадэманстраваць, што «Кангрэс ЗША будзе абараняць нашы ўстановы, нашых саюзьнікаў і каштоўнасьці, нават калі прэзыдэнт выбірае іншы падыход».
У заяве сэнатара Грэма падкрэсьліваецца, што мэта законапраекта – увесьці сапраўды значныя санкцыі. «Санкцыі і меры, якія ўтрымліваюцца ў гэтым законапраекце, зьяўляюцца найбольш магутнымі, сярод усіх, якія ўводзіліся калі-небудзь», – гаворыцца ў ім.
«Санкцыі і меры, якія мы прапануем, прызначаны для таго, каб адказаць самым рашучым чынам», – адзначаецца ў заяве Грэма.
Заходнія СМІ адзначаюць, што раней Грэм і Мэнэндэз ужо спрабавалі дамагчыся адабрэньня падобнага законапраекта, але пацярпелі няўдачу. Іх новы законапраект – больш жорсткая вэрсія ранейшага тэксту.
.....
Група сэнатараў ЗША прадставіла ў сераду законапраект, які прадугледжвае, у прыватнасьці, увядзеньне дадатковых санкцый супраць РФ у адказ на «расейскае ўмяшаньне ў працу дэмакратычных інстытутаў за мяжой», а таксама за зьвязаныя з украінскім крызісам падзеі.
У заяве, распаўсюджанай сэнацкім камітэтам па замежных справах, адзначаецца, што аўтарамі дакумэнта зьяўляюцца рэспубліканцы Ліндсі Грэм і Коры Гарднэр, а таксама – дэмакраты Боб Мэнэндэз, Бэн Кардзін і Джын Шахін.
У прыватнасьці, яны прапануюць увесьці санкцыі супраць «расейскіх банкаў, якія падтрымліваюць намаганьні РФ па падрыве дэмакратычных інстытутаў у іншых краінах». Акрамя таго, сэнатары лічаць патрэбным увесьці санкцыі, нацэленыя на інвэстыцыі ў расейскія СПГ-праекты (звадкаваны прыродны газ) за межамі РФ.
У адказ на дзеяньні РФ ва Ўкраіне сэнатары прапануюць, сярод іншага, увесьці абмежавальныя меры супраць караблебудаўнічага сэктара РФ «у выпадку, калі Расея будзе парушаць свабоду суднаходзтва ў Керчанскім праліве».
У гэтую частку сэнатары аднесьлі і санкцыі, зьвязаныя з «падтрымкай асваеньня нафтавых рэсурсаў у Расеі», і санкцыі ў дачыненьні да расейскіх дзяржаўных энэргетычных праектаў за межамі РФ.
У заяве сэнатара Мэнэндэза адзначаецца, што «наўмысная бязьдзейнасьць прэзыдэнта Трампа» ў дачыненьні да «агрэсіі» Крамля дасягнула «кропкі кіпеньня ў Кангрэсе».
«Усё больш ясна адно: Масква працягне напор, пакуль не сустрэне супраціву», – гаворыцца ў заяве Мэнэндэза. У ім падкрэсьліваецца, што законапраект павінен прадэманстраваць, што «Кангрэс ЗША будзе абараняць нашы ўстановы, нашых саюзьнікаў і каштоўнасьці, нават калі прэзыдэнт выбірае іншы падыход».
У заяве сэнатара Грэма падкрэсьліваецца, што мэта законапраекта – увесьці сапраўды значныя санкцыі. «Санкцыі і меры, якія ўтрымліваюцца ў гэтым законапраекце, зьяўляюцца найбольш магутнымі, сярод усіх, якія ўводзіліся калі-небудзь», – гаворыцца ў ім.
«Санкцыі і меры, якія мы прапануем, прызначаны для таго, каб адказаць самым рашучым чынам», – адзначаецца ў заяве Грэма.Заходнія СМІ адзначаюць, што раней Грэм і Мэнэндэз ужо спрабавалі дамагчыся адабрэньня падобнага законапраекта, але пацярпелі няўдачу. Іх новы законапраект – больш жорсткая вэрсія ранейшага тэксту.
Інтэрфакс/ав