Logo Polskiego Radia
Print

Іран крытыкуе канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.02.2019 14:03
МЗС Ірана: Яна распальвае „неабгрунтаваную” варожасьць у дачыненьні да Ірана.
Кіраўнік іранскай дыпляматыі Джавад Зарыф.Кіраўнік іранскай дыпляматыі Джавад Зарыф.PAP/EPA/NABIL MOUNZER

Іран крытыкуе канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе ў Варшаве
МЗС Ірана: Яна распальвае „неабгрунтаваную” варожасьць у дачыненьні да Ірана.
Кіраўнік іранскай дыпляматыі крытыкуе канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе, якая сёньня пачынаецца ў Варшаве.
Джавад Зарыф выказаў меркаваньне, што сустрэча „прысуджаная да паразы”. Раней у тым жа духу выказаўся духоўны лідар Ірана Алі Хамэнэі, які напісаў у сваёй заяве, што з амэрыканцамі нельга вырашыць ніякіх праблем.
У сваю чаргу міністар замежных спраў Ірана абвінаваціў ЗША, што пры дапамозе згаданай канфэрэнцыі яны распаўсюджваюць „неабгрунтаваную” варожасьць у дачыненьні да Ірана.
Нагадаем, сёньня ў Варшаве пачынаецца канфэрэнцыя па пытаньнях бясьпекі на Блізкім Усходзе. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс і прэм'ер-міністр Ізраіля Бэньямін Нэтаньяху заявілі, што выступяць з жорсткімі прамовамі на тэму дэстабілізуючай ролю Ірана.
У арганізаваным Польшчай і ЗША мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі каля 60 краін, уключаючы ўсе краіны Эўразьвязу й 11 краін Блізкага Ўсходу. Прадстаўнікоў іранскіх улады на канфэрэнцыі ня будзе.
аз

Кіраўнік іранскай дыпляматыі крытыкуе канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе, якая сёньня пачынаецца ў Варшаве.

Джавад Зарыф выказаў меркаваньне, што сустрэча „прысуджаная да паразы”. Раней у тым жа духу выказаўся духоўны лідар Ірана Алі Хамэнэі, які напісаў у сваёй заяве, што з амэрыканцамі нельга вырашыць ніякіх праблем.

У сваю чаргу міністар замежных спраў Ірана абвінаваціў ЗША, што пры дапамозе згаданай канфэрэнцыі яны распаўсюджваюць „неабгрунтаваную” варожасьць у дачыненьні да Ірана.

Нагадаем, сёньня ў Варшаве пачынаецца канфэрэнцыя па пытаньнях бясьпекі на Блізкім Усходзе. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс і прэм'ер-міністр Ізраіля Бэньямін Нэтаньяху заявілі, што выступяць з жорсткімі прамовамі на тэму дэстабілізуючай ролi Ірана.

У арганізаваным Польшчай і ЗША мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі каля 60 краін, уключаючы ўсе краіны Эўразьвязу й 11 краін Блізкага Ўсходу. Прадстаўнікоў іранскіх улады на канфэрэнцыі ня будзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт