Logo Polskiego Radia
Print

У Турцыі праходзяць масавыя затрыманьні апанэнтаў улады

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.02.2019 16:07
Гэта адна з самых буйных акцый службаў бясьпекі Турцыі з часу няўдалага перавароту ўлетку 2016 году.
PAP/EPA/SEDAT SUNA

У Турцыі праходзяць масавыя затрыманьні апанэнтаў улады
Гэта адна з самых буйных акцый службаў бясьпекі Турцыі з часу няўдалага перавароту ўлетку 2016 году.
Турэцкая пракуратура выдала ордэр на арышт 1 112 чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з арганізацыяй Фетхулаха Гюлена. Гэта адна з самых буйных акцый, якія праводзіліся службамі бясьпекі Турцыі з часу няўдалага перавароту ўлетку 2016 году.
Акцыя праводзіцца ў больш за 70 турэцкіх правінцыях. Анкара прызнае арганізацыю Гюлена тэрарыстычнай групоўкай і абвінавачвае яе ў інфільтрацыі турэцкай судовай сыстэмы, арміі й дзяржаўнай адміністрацыі.
Паводле турэцкіх уладаў, арганізацыя ісламскага прапаведніка тры разы спрабавала пераняць уладу ў краіне. Апошні 15 ліпеня 2016 году, калі ў крывавых сутыкненьнях загінулі амаль 250 чалавек.
З гэтага часу ў Турцыі былі арыштаваныя каля 100 тысяч людзей. Масавыя рэпрэсіі закранулі ў асноўным чыноўнікаў, навукоўцаў і журналістаў. Многія зь іх былі прысуджаныя да пажыцьцёвага або працяглага тэрміну турэмнага зьняволеньня.
аз

Турэцкая пракуратура выдала ордэр на арышт 1 112 чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з арганізацыяй Фетхулаха Гюлена. Гэта адна з самых буйных акцый, якія праводзіліся службамі бясьпекі Турцыі, з часу няўдалага перавароту ўлетку 2016 году.

Акцыя праводзіцца ў больш за 70 турэцкіх правінцыях. Анкара прызнае арганізацыю Гюлена тэрарыстычнай групоўкай і абвінавачвае яе ў інфільтрацыі турэцкай судовай сыстэмы, арміі й дзяржаўнай адміністрацыі.

Паводле турэцкіх уладаў, арганізацыя ісламскага прапаведніка тры разы спрабавала пераняць уладу ў краіне. Апошні - 15 ліпеня 2016 году, калі ў крывавых сутыкненьнях загінулі амаль 250 чалавек.

З гэтага часу ў Турцыі былі арыштаваныя каля 100 тысяч чалавек. Масавыя рэпрэсіі закранулі ў асноўным чыноўнікаў, навукоўцаў і журналістаў. Многія зь іх былі прысуджаныя да пажыцьцёвага або працяглага тэрміну турэмнага зьняволеньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт