Па справе Скрыпалёў выявіліся новыя расейскія агенты
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
08.02.2019 16:04
Брытанская паліцыя расьсьледуе справу ў адносінах да расейскіх агентаў, якія падазраюцца ў атручваньні ў Солсбэры.
Аляксандар Пятроў і Руслан БашыраўФота: commons.wikimedia.org/Metropolitan Police/news.met.police.uk/Domena publiczna
Брытанская паліцыя расьсьледуе справу ў адносінах да яшчэ двух расейскіх агентаў, якія падазраюцца ў атручваньні ў Солсбэры Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
Нядаўна была ідэнтыфікавана пара, якая ў сакавіку мінулага года выдавала сябе за турыстаў, каб атрымаць брытанскую візу. Іх падазраюць у атручваньні Скрыпалёў.
Яшчэ адзін падазраваны — Сяргей Фядотаў, аднак ці гэта сапраўднае імя, пакуль незразумела.
Раней былі выяўлены датычныя да атручваньня Скрыпалёў агенты Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў, якія, як лічыцца, зьяўляюцца афіцэрамі расейскай вайсковай разьведкі.
Скотланд-Ярд працягвае сьледзтва.
Dailymail.co.uk/вк